https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Генпракурор расказаў, як Беларусь будзе патрабаваць выдачы маючых дачыненне да генацыду беларускага народа


Генеральны пракурор Андрэй Швед у эфіры телеканала АНТ распавёў, як Беларусь будзе патрабаваць выдачы маючых дачыненне да генацыду беларускага народа.
Паводле слоў генпракурора, завяршаецца праца над першым выпускам матэрыялаў, звязаных з генацыдам.

«Дзе ў тым ліку прасочваецца сувязь фашызму ў перыяд Вялікай Айчыннай і тымі малойчыкамі, якія прымалі ўдзел у спробе дзяржаўнага перавароту. Гэтыя матэрыялы на рускай і англійскай мовах ужо ў найбліжэйшы час будуць разасланыя ў сотні краін свету. Але гэта ўсяго толькі першы крок. У далейшым мы настроеныя рашуча і будзем дамагацца на ўсіх міжнародных пляцоўках прызнання факту генацыду і асуджэння нацысцкіх злачынцаў, — падкрэсліў Генпракурор. — Цяпер мы прапрацоўваем пытанне. У хуткім часе такая ініцыятыва будзе рэалізаваная, пра тое каб беларускі суд завочна пасля таго, як будзе ўнесена змяненне ў заканадаўства, асудзіў нацысцкіх злачынцаў – жывых. Магчыма, мы працуем над гэтым пытаннем, — тых, якія памерлі. Але разам з тым рашэннем нашага суда канстатаваць факт іх злачынстваў тут, на тэрыторыі Беларусі».

Начальнік упраўлення па наглядзе за расследаваннем асабліва важных спраў Генеральнай пракуратуры Валерый Талкачоў паведаміў, што больш за 13 тыс. сведак дапытаныя па справе аб генацыдзе беларускага народа. 

«Намі створана вялікая следчая група, у якую ўключаны ўсе пракуроры, памочнікі пракурораў раёнаў, а таксама супрацоўнікі Следчага камітэта. Чаму ўсе пракуроры раёнаў? Ды таму што на тэрыторыі нашай краіны няма ніводнага раёна, які не пацярпеў бы ад зверстваў нямецка-фашысцкіх акупантаў і іх памагатых. Намі аператыўна дапытана вялікая колькасць сведак. На сённяшні момант гэта 13 335 асоб. З іх большая частка — гэта вязні канцлагераў, асобы, сагнаныя на прымусовыя работы ў Германію», — сказаў Валерый Талкачоў.

Звязда, 25 лютага 2022
 
Дата публикации:25.02.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:95
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Генцид белорусского народа Год исторической памяти
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме