https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цяпер аператыўная абстаноўка ў рэспубліцы знаходзіцца пад поўным кантролем і аб якіх-небудзь перадумовах несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў і спробах выйсці на вуліцу нават няма і размовы


Аб гэтым сказаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў у Магілёве на рэгіянальным семінары-нарадзе па пытаннях правядзення рэспубліканскага рэферэндуму.
Іван Кубракоў спыніўся на пытаннях аператыўнай абстаноўкі і бяспекі ў краіне на сённяшні дзень, а таксама на тым, як плануецца арганізаваць ахову грамадскага парадку на выбарчых участках, забяспечыць асабістую бяспеку старшынь і членаў участковых выбарчых камісій.

"Цяпер аператыўная абстаноўка ў рэспубліцы, і Магілёўскім рэгіёне ў прыватнасці, знаходзіцца пад поўным кантролем, і аб якіх-небудзь перадумовах несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, спробах выйсці на вуліцу нават няма і размовы, - адзначыў міністр. - Усё, на што цяпер здольныя дэструктыўна настроеныя сілы - гэта паспрабаваць пакінуць каментарыі ў інтэрнэце. Таму мы поўнасцю кантралюем абстаноўку, і нейкіх пытанняў сёння не ўзнікае".

Ён таксама падкрэсліў, што работа па забеспячэнні бяспекі членаў выбарчай камісіі пачалася за 3 месяцы да правядзення рэферэндуму. Былі спробы збору інфармацыі і дыскрэдытацыі гэтых людзей і іх сем`яў. З кімсьці проста правялі прафілактычную размову, а там, дзе быў склад крымінальна каральнага дзеяння, цяпер праходзяць асобныя крымінальныя справы. "Хваляванняў у гэтым плане абсалютна ніякіх быць не павінна", - падкрэсліў міністр.

Іван Кубракоў спыніўся на забеспячэнні аховы грамадскага парадку. Паводле яго слоў, на ўсіх выбарчых участках будуць дзяжурыць супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Прадугледжаны таксама супрацоўнікі, якія ў выпадку галасавання дома будуць суправаджаць членаў камісіі і забяспечваць іх бяспеку. Там, дзе ёсць нейкія сумненні і пытанні, першым у памяшканне будзе заходзіць міліцыянер, а потым - прадстаўнік участковай камісіі.

Бяспека будзе забяспечана і на прылеглай да ўчастка для галасавання тэрыторыі. "У кожным раёне будуць прадугледжаны мінімум 4 аператыўныя групы, - сказаў міністр. - Гэта мабільныя групы, у якіх супрацоўнікі будуць поўнасцю экіпіраваны і мець спецыяльнае ўзбраенне на выпадак узнікнення пазаштатных сітуацый. Яны будуць выбываць на ўчасткі і аказваць дапамогу супрацоўнікам, якія там знаходзяцца. Рэзервы для забеспячэння бяспекі ёсць і такія групы ёсць".

У Магілёве і Бабруйску будуць працаваць спецыяльныя групы хуткага рэагавання з супрацоўнікаў АМАПа і спецыяльнага падраздзялення ўнутраных войскаў. "Гэта не значыць, што ёсць нейкія пытанні, але 2020 год паказаў, што мы павінны быць гатовы да ўсяго", - рэзюмаваў ён.

11 лютага 2022, Магілёў
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.02.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:119
 
Ключевые слова:
Референдум Безопасность Милиция Магілёў Бабруйск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме