https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Крупко: Папраўкі ў Канстытуцыю не дапусцяць ахвяравання дабрабытам большасці


Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко на сустрэчы з актывам Чачэрскага раёна падкрэсліў важнасць усенароднага абмеркавання Праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю.
Кіраўнік рэгіёна звярнуў асаблівую ўвагу на дапаўненне артыкула Канстытуцыі, у якім гаворка ідзе пра палітычныя партыі:

— Невялікая, але вельмі важная заўвага: палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб’яднанні, якія дзейнічаюць ў рамках Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь, садзейнічаюць рэалізацыі і абароне правоў, свабод і інтарэсаў чалавека і грамадзяніна. Іншымі словамі, у выпадку прыняцця паправак, палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі, афіцыйна зарэгістраваныя на тэрыторыі краіны, павінны будуць ажыццяўляць сваю дзейнасць зыходзячы не з вузкапартыйных разлікаў, а ў інтарэсах грамадзян Беларусі і адпаведна ў інтарэсах Рэспублікі. Усе добра памятаюць выпадкі, калі асобныя палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні, якія фінансуюцца, як правіла, з-за мяжы, дзейнічалі не толькі не ў інтарэсах краіны і яе грамадзян, але выключна ім на шкоду. А як інакш расцэньваць заклікі да міжнароднай ізаляцыі, да ўвядзення супраць Беларусі эканамічных санкцый. Да гэтага часу гэта падавалася пад маркай «альтэрнатыўнага меркавання», барацьбы за дэмакратыю, лібералізацыю і іншае пустаслоўе. Калі папраўку прымуць, пазіцыя ўладаў будзе прынцыповай: меркаванне вітаецца ў тым выпадку, калі яно накіраванае на пошук шляхоў для паляпшэння жыцця кожнага беларускага грамадзяніна. Калі ж дзейнасць грамадскай арганізацыі ідзе ўразрэз з гэтым пастулатам, калі дабрабыт большасці без малейшага шкадавання прыносіцца ў ахвяру палітычным амбіцыям меншасці, гэта будзе парушэннем Асноўнага Закона краіны з усімі вынікаючымі наступствамі.

Наталля Капрыленка
Звязда, 21 студзеня 2022
 
Дата публикации:21.01.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:242
 
Ключевые слова:
Конституция Референдум Белорусская экономическая модель Благосостояние народа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме