Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што апошнім часам шмат размоў аб нібыта непазбежнасці вайны, якія напэўна насцярожваюць многіх людзей.
"Я хачу, каб вы разумелі мяне не толькі як Прэзідэнта, але і як чалавека, які адказвае за Узброеныя Сілы. Ніякай вайнушкі ні я, ніхто з нашых генералаў і ваеннаначальнікаў не хацеў бы", - падкрэсліў ён.
Аднак гэта не азначае, што трэба бяздзейнічаць, тым больш калі перад вачамі ёсць прыклад пачатку Вялікай Айчыннай вайны, і гэта добра помняць людзі старэйшага пакалення. Бо тады, у першыя дні вайны, фашысты хутка прарваліся на тэрыторыю Беларусі, прайшлі па ёй урачыстым маршам.
"Літаральна за некалькі дзён. Бамбілі Мінск, і Беларусь была пастаўлена на калені. Мы ўсе гаворым пра гераізм, але забываем пра тыя памылкі, якія былі дапушчаны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Літаральна за некалькі дзён. Бамбілі Мінск, і Беларусь была пастаўлена на калені. Мы ўсе гаворым пра гераізм, але забываем пра тыя памылкі, якія былі дапушчаны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Або іншы прыклад - фартыфікацыйнае збудаванне "Лінія Сталіна", якое ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны не выкарыстоўвалі. "Па гэтай асноўнай дарозе на Мінск немагчыма было прайсці тэхніцы фашыстаў - усё было прыстраляна, кожны метр. І колькі выстралаў было зроблена ў тым пункце "Лініі Сталіна"? Нуль", - нагадаў беларускі лідар.
"Мы самазаспакоіліся, усё было добра. Цяпер мы гаворым, што хацелі час пацягнуць, адтэрмінаваць, падрыхтавацца да вайны. Мы, напэўна, заўсёды былі да нечага не гатовы. А трэба было трымаць вуха востра. Я зыходжу з таго, што гэтых памылак мы не павінны паўтарыць. І для таго, каб нас разумелі, а можа, і баяліся, мы павінны гэта дэманстраваць", - падкрэсліў беларускі лідар.
Паводле яго слоў, прыклад таго, наколькі рашуча Беларусь гатова дзейнічаць, быў прадэманстраваны ў 2020 годзе ў перыяд выбарчай кампаніі і пасля яе завяршэння: "Мне давялося падняць паў-арміі і кінуць на захад (заходні напрамак Беларусі.). Тое, што было тут, унутры, і мы плачамся "ах", "ох" - гэта кветачкі. Ягадкі былі там. І калі б мы своечасова не перакрылі напрамкі іх дзеянняў жаданых, можа, і сітуацыя па-іншаму разгортвалася б", - звярнуў увагу Прэзідэнт.
"Мы павінны быць гатовы да любога развіцця падзей, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Зразумейце: справа ж не ў нас. Як і тады, і ў Айчынную вайну 1812 года, у Першую сусветную, Вялікую Айчынную вайну… Груба кажучы, мы нікому не патрэбны. Вы ведаеце, што ім трэба".
25 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
25 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА