https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі адзначае, што міграцыйная праблема зусім не вычарпана, і бежанцы прадаўжаюць спробы трапіць праз Беларусь у краіны Еўрасаюза


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 25-га студзеня на пасяджэнні-нарадзе з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
"Нават не думайце, што мы тут некага правакуем. Калі мы з імі там ваюем наконт бежанцаў, гэта не значыць, што я іх з Самалі прывёз. Нібыта сітуацыі ўжо няма з бежанцамі, але гэта вам толькі здаецца. Як ішлі яны, так і ідуць. І тое, што я папярэджваў Захад - раней ляталі на самалётах, цяпер пяшком пайшлі. Пакуль не натоўпы, а прасочваюцца пакрыху сюды. І кожныя суткі. Вось за мінулы тыдзень (гэта паводле іх даных) заяўляюць аб тым, што да 200 чалавек за тыдзень перайшло на той бок - Польшча, Літва, Латвія. У асноўным у Польшчу", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што гэта пытанне трэба вырашаць у корані: "Там вырашаць. Дзе спалілі, забілі іх сваякоў, разарылі іх краіны. Не вырашым тую праблему - увесь час будуць людзі цягнуцца сюды".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што бежанцы ідуць не толькі праз Беларусь або па вядомым маршруце праз Міжземнае мора.

"Яны ідуць і па поўначы праз Расію, Фінляндыю, туды і гэтак далей. Яны ідуць і праз Украіну, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Але выбралі Беларусь, каб у сродках масавай інфармацыі паказаць. І вось гэтыя правакацыі будуць пастаянна".

Прэзідэнт, у прыватнасці, нагадаў пра стральбу па дзяржаўных знаках на граніцы і іншыя правакацыі. "Здавалася б, дробныя. Але я вам як пагранічнік скажу, і ўчора генерал Лапо (старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо.) аб гэтым гаварыў, што ўсё пачынаецца з гэтых дробязей. Паступова эскалацыя ідзе".

Аляксандр Лукашэнка чарговы раз адзначыў той факт, што ЕС згарнуў усялякае супрацоўніцтва з Беларуссю па пагранічных пытаннях, у той час як сам раней настойваў на заключэнні дагавора аб рэадмісіі.

"Яны заўсёды на каленях прасілі нас: давайце дагавор аб рэадмісіі заключым. Гэта значыць калі туды прыбеглі ад нас, мы павінны іх забраць. Мы доўга думалі, нам трэба было дамовіцца з Расіяй, іншымі, - адзначыў Прэзідэнт. - Дамовіліся. Яны паабяцалі пабудаваць для гэтага жыллё гэтым людзям - бежанцам. Лагеры. Усё кінулі, перасталі фінансаваць, згарнулі ўсялякую работу з намі па пагранічных пытаннях. Ну дык калі ласка".

25 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.01.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:132
 
Ключевые слова:
Беженцы Нелегальная миграция Права человека Евросоюз Реадмиссия Граница
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме