"Пачынае сваю работу сёмая пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Яе цэнтральнай падзеяй стане зварот кіраўніка дзяржавы з Пасланнем да беларускага народа і парламента. Безумоўна, людзі чакаюць адкрытай і шчырай размовы. Сітуацыя ў свеце трывожная, і многіх непакоіць, ці зможа ўлада захаваць суверэнітэт, забяспечыць бяспеку і дабрабыт сваіх грамадзян. Такая размова Прэзідэнта з краінай, яго адказы на гэтыя пытанні асабліва важныя напярэдадні канстытуцыйнага рэферэндуму, дзе кожнаму будзе прадастаўлена права вызначыць аблічча будучай Беларусі", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.
Спікер падкрэсліў, што дзяржава стварыла для гэтага ўсе ўмовы. "Падрыхтоўка праекта абноўленай Канстытуцыі вялася максімальна адкрыта", - адзначыў ён.
27 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
27 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА