Няшчасны выпадак адбыўся днём 18 студзеня. Па папярэдняй інфармацыі, дзяўчына здымала сябе на мабільны тэлефон. Страціўшы раўнавагу, яна ўпала ўніз. З траўмамі школьніцу шпіталізавалі ў бальніцу. Яе жыццю і здароўю нічога не пагражае.
«Па словах падлетка, яна пазіравала на камеру для відэа ў TikTok, адкінула галаву і ўпала», — удакладнілі ў СК.
Следчы і спецыяліст упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз правялі агляд месца здарэння. Апытаны сваякі і суседзі дзяўчыны. Прызначана судова-медыцынская экспертыза. Лунінецкі раённы аддзел Следчага камітэта высвятляе ўсе акалічнасці здарэння.
Звязда, 19 студзеня 2022