https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства аховы здароўя назвала сімптомы COVID-19 у пацыентаў да 18 гадоў


​Міністэрства аховы здароўя распрацавала і зацвердзіла новыя часовыя рэкамендацыі аб асаблівасцях аказання меддапамогі пацыентам ва ўзросце да 18 гадоў з інфекцыяй COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
У рэкамендацыях для спецыялістаў адзначана, што сімптомы інфекцыі COVID-19 у дзяцей падобныя з такімі ў дарослых. Сярод найбольш частых сімптомаў — ліхаманка і кашаль, могуць назірацца міалгія, рынарэя, галаўны боль, млоснасць, ваніты, болі ў жываце, дыярэя, страта паху або густу, дыхавіца. У дзяцей часцей рэгіструюцца страўнікава-кішэчныя сімптомы, кан’юктывіт, ларынгіт і фебрыльныя курчы. Страўнікава-кішэчныя сімптомы могуць выяўляцца без наяўнасці рэспіраторных сімптомаў. Магчымыя неспецыфічныя скурныя праявы.

У большасці дзяцей інфекцыя COVID-19 працякае бессімптомна альбо ў лёгкай або сярэднецяжкай форме клінічнай плыні інфекцыі COVID-19 і заканчваецца папраўкай на працягу 1-2 тыдняў.

Тым не менш магчымы і цяжкі ход інфекцыі. Цяжар інфекцыі COVID-19 ў дзяцей залежыць ад узросту і наяўнасці фактараў рызыкі. Для дзяцей ва ўзросце да 9 гадоў характэрныя больш лёгкія клінічныя праявы, рэдка рэгіструюцца дыхавіца і страта паху або густу. У дзяцей 10 гадоў і старэй праявы могуць быць больш выяўленымі і працяглымі. У дзяцей першага года жыцця звычайна назіраецца толькі павышэнне тэмпературы з лёгкімі рэспіраторныя сімптомамі, як пры іншых вострых рэспіраторных вірусных інфекцыях, уключаючы грып, а таксама з агульнымі праявамі, такімі як млявасць і адмова ад ежы.

Звязда, 17 студзеня 2022
 
Дата публикации:17.01.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:103
 
Ключевые слова:
Диагностика Коронавирус Куфэрак здароўя
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме