Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, абмеркаванне змяненняў у Асноўны закон ідзе вельмі актыўна.
"Мы нават не чакалі такой высокай зацікаўленасці. Людзі не толькі выслухоўваюць тыя змяненні і дапаўненні, якія ўносяцца, але і выказваюць свой пункт гледжання, што можа быць упушчана. Калі падводзіць вынік маіх сустрэч у калектывах, то людзі найбольш непакояцца за тое, каб была захавана беларуская мадэль дзяржаўнасці, не было карэннай ломкі, каб сацыяльная накіраванасць развіцця Беларусі заставалася нязменнай у Канстытуцыі. Вядома, тут няма нейкага спажывецкага стаўлення, таму што беларусы падтрымліваюць, што кожны грамадзянін павінен уносіць пасільны ўклад у развіццё краіны", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.
Яшчэ сярод хвалюючых тэм - захаванне гістарычнай памяці і праўды. Гэта пазіцыя таксама знаходзіць пазітыўны водгук у людзей.
"Гэта гучала на сустрэчах на полацкай зямлі, таму што тут быў моцна развіты партызанскі рух у гады Вялікай Айчыннай вайны, помніцца Асвейская трагедыя. Адсюль пачыналася і беларуская дзяржаўнасць, таму людзі гавораць аб тым, што трэба не толькі дэклараваць, але, можа, і запісаць у Канстытуцыі, што кожны беларус павінен ведаць, шанаваць і аберагаць гісторыю. Мы маем багатую культурную і гістарычную спадчыну, якая павінна працаваць на развіццё краіны і кансалідацыю грамадства", - дадаў спікер ніжняй палаты парламента.

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што супрацоўнікі прадпрыемства настроены на работу, каб не збаўляць мінулагоднія тэмпы. У 2021 годзе аб`ём экспарту ААТ "Полацк-Шкловалакно" склаў $107 млн (рост 131 працэнт).
"Гэта ўзор таго, як трэба процістаяць санкцыйнаму націску", - сказаў на заканчэнне ён.
"Гэта ўзор таго, як трэба процістаяць санкцыйнаму націску", - сказаў на заканчэнне ён.
Сёння Уладзімір Андрэйчанка таксама сустрэўся з калектывам Полацкага малочнага камбіната.
17 студзеня 2022, Полацк
БЕЛТА
17 студзеня 2022, Полацк
БЕЛТА