https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У сітуацыі міграцыйнага крызісу на граніцы беларусы паказалі маральную сілу, а Захад адрокся ад сваёй ідэалогіі


Аб гэтым заявіў старшыня праўлення Беларускага таварыства "Веды" Вадзім Гігін у праграме "Клуб рэдактараў" на тэлеканале "Беларусь 1".
"Гэты крызіс - найважнейшая падзея не толькі ў адносінах Беларусі і Еўрасаюза, а для свету ў цэлым. Мы, беларусы, паказалі сваю маральную сілу, а яны поўнасцю дэзавуявалі сваю ідэалогію. Яны, выставіўшы танкі і ашчацініўшыся, стаяць ідэалагічна голыя і босыя. Няма ім веры ніякай!" - падкрэсліў Вадзім Гігін.

Міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў у сваю чаргу заявіў аб дэманстратыўнай слепаце Захаду да падзей на беларуска-польскай граніцы. Ён нагадаў аб заявах польскага салдата Эміля Чэчкі, які расказаў аб масавых забойствах бежанцаў. Міністр звярнуў увагу, што на Захадзе не пайшло ніякіх расследаванняў, разбораў або заяў пасля слоў ваеннаслужачага.

"Гэта лепшы доказ таго, што польскі дэзерцір гаворыць праўду. Але праўда яшчэ ў іншым: а што, было расследаванне па нейкіх іншых злачынствах Захаду ў свеце? Нехта расследаваў злачынствы ў Іраку? Мільёны ахвяр! Нехта расследаваў злачынствы у Лівіі, Югаславіі? - спытаў дэпутат Алег Гайдукевіч. - Таму і тут не трэба нам чакаць расследавання. Іншая справа, што мы паказалі ўсяму свету праўду, адкрылі вочы многім, хто не бачыў, асабліва ў Еўропе".

31 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.12.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:186
 
Ключевые слова:
Граница Права человека Беженцы Нелегальная миграция Emil Czezcko Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме