https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Агрэсіўная палітыка калектыўнага Захаду ў адносінах да Беларусі з трэскам правалілася


Такім меркаваннем падзяліўся загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін.
"Напярэдадні апублікавання праекта Канстытуцыі, з аднаго боку, беларускі народ з`яднаўся вакол нацыянальнага лідара Аляксандра Лукашэнкі, з іншага - збеглыя і фінансуемыя іх некаторыя заходнееўрапейскія палітычныя колы церпяць фіяска. Вынікі маштабнага сацыялагічнага даследавання расставілі ўсе кропкі над і. У няпростых сацыяльна-палітычных умовах выключная падтрымка Прэзідэнта - 72,3 працэнта, арміі - 70,6 працэнта, праваахоўных органаў - 62,5 працэнта, урада - 59,8 працэнта, судоў - 58,3 працэнта, парламента - 56,4 працэнта стала беспрэцэдэнтным фактарам гістарычнай праўды ў навейшай гісторыі не толькі для Беларусі. Ужо можна з поўнай упэўненасцю канстатаваць, што агрэсіўная палітыка калектыўнага Захаду ў адносінах да Беларусі з трэскам правалілася", - расказаў Мікалай Шчокін.

Паводле яго слоў, усе спробы калектыўнага "змагарства" Захаду расхістаць і знішчыць з дапамогай бліцкрыгу, а таксама санкцыямі і шантажом Беларусь атрымалі эфект бумеранга.

"Кіраўнік дзяржавы быў ініцыятарам стварэння Усебеларускага народнага сходу. Таму той факт, што 62,2 працэнта цалкам давяраюць УНС, з`яўляецца фундаментальным крытэрыем нашых грамадзян у ацэнцы перспектыў развіцця, яскрава сведчыць аб непарыўным успрыманні лёсу Беларусі і гістарычнай місіі Прэзідэнта", - адзначыў аналітык.

"Як паказваюць вынікі маштабнага сацыялагічнага даследавання, гісторыя суверэннай і незалежнай Беларусі рацыянальна па-філасофску асэнсоўваецца грамадзянамі і рэфлексійна беларускім народам успрымаецца як цывілізацыйнае дасягненне і ўвасабленне шматвяковай мары аб стварэнні сваёй дзяржаўнасці. Такія лічбы, як 57,3 працэнта даверу дзяржаўным служачым, 56,8 працэнта - мясцовым органам улады, 52,9 працэнта - ЦВК, сведчаць аб запатрабаванасці ў беларускім грамадстве стабільнасці праз вырашэнне надзённых праблем з дапамогай улад на месцах", - падкрэсліў Мікалай Шчокін.

Аналітык дадаў, што ўсе вынесеныя пытанні ў сацдаследаванне важныя і адлюстравалі рэальную карціну.

"Але за лічбамі і працэнтамі трэба бачыць галоўнае - дынаміку, асноўныя тэндэнцыі, заканамернасці і перспектыву, асобу. Галоўнае адно - уся прапаганда калектыўнага Захаду са шматмільярднымі ўліваннямі ў яе і ў пятую калону, правакацыі і санкцыйную палітыку, тэрарыстычныя арганізацыі і акцыі апынуліся злачынным блефам і інтэлектуальным бяссіллем перад гістарычнай місіяй Аляксандра Лукашэнкі. Наперадзе вялікая работа - абмеркаванне праекта Канстытуцыі, асэнсаванне асноўных палажэнняў і свабоднае волевыяўленне - галасаванне", - канстатаваў ён.

27 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.12.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:82
 
Ключевые слова:
Соцопрос Коллективный Запад Санкции Гибридная война Конституция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме