https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінская міліцыя правяла адпрацоўку начных устаноў: затрыманы 5 чалавек за абарот наркотыкаў


Сталічным наркакантролем пры ўзаемадзеянні з зацікаўленымі ведамствамі ў перыяд з 26 лістапада па 5 снежня бягучага года праведзены комплексныя мерапрыемствы па адпрацоўцы масавых месцаў адпачынку моладзі, у тым ліку начных забаўляльных устаноў, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
У рамках адпрацоўкі асаблівая ўвага была ўдзелена выяўленню асоб, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў, устанаўленню фактаў знаходжання непаўналетніх у начны час сутак без суправаджэння дарослых, кантролю за выкананнем адміністрацыяй устаноў санітарных норм, патрабаванняў пажарнай бяспекі, а таксама антыалкагольнага заканадаўства.

Па выніках мерапрыемстваў затрыманы 5 грамадзян, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў, складзены адміністрацыйныя пратаколы за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане наркатычнага ап’янення, занятак прастытуцыяй, парушэнне парадку прыёму сродкаў плацяжу пры рэалізацыі тавараў, а таксама ў адносінах да бацькоў за незабеспячэнне суправаджэння дзяцей у начны час сутак.

Так, 28 лістапада пры адпрацоўцы начных устаноў з прымяненнем службовага сабакі затрыманы 29-гадовы мінчанін, у якога пры сабе знойдзена і канфіскавана каля 1 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва мефедрон. Падчас агляду па месцы жыхарства апошняга было канфіскавана яшчэ 100 г таго ж рэчыва, электронныя шалі, фасовачныя палімерныя пакеты, ізаленту. Па словах затрыманага, на наркамаркет ён паспеў папрацаваць каля 3 тыдняў. Цяпер устанаўліваецца дачыненне мінчаніна да збыту псіхатропаў у забаўляльных установах сталіцы.

Яшчэ чацвярых маладых людзей праваахоўнікі затрымалі ў начных установах. Кожны з затрыманых пры сабе захоўваў не менш як 0,3 г наркотыку. Вядома, што ніхто з мужчын раней у поле зроку праваахоўнікаў не трапляў.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманых і распачалі крымінальныя справы за незаконнае абарачэнне наркотыкаў.

Звязда, 7 снежня 2021
 
Дата публикации:07.12.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:122
 
Ключевые слова:
Отработка Наркотики Криминал Психотропы Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме