https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У беларускае грамадзянства прыняты 448 грамадзян Украіны. Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 7-га снежня падпісаў указ нумар 480, у адпаведнасці з якім у беларускае грамадзянства прыняты 448 грамадзян Украіны, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У грамадзянства прыняты асобы, якія звярнуліся па гэтым пытанні пасля адпаведных даручэнняў Прэзідэнта, якія былі дадзены падчас «Вялікай размовы» — сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, медыйнай і экспертнай супольнасці, якая адбылася 9 жніўня гэтага года.

Раней Прэзідэнтам ужо быў падпісаны аналагічны ўказ, паводле якога ў грамадзянства Беларусі прыняты 248 грамадзян Украіны.

Акрамя таго, выконваючы даручэнні кіраўніка дзяржавы, падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі МУС аформілі рашэнні аб прадастаўленні беларускага грамадзянства ў рэгістрацыйным парадку 485 грамадзянам Украіны.

У цэлым пасля «Вялікай размовы» каля 1,2 тыс. чалавек, якія прыбылі з Украіны, сталі беларускімі грамадзянамі.

Цяпер у Камісіі па пытаннях грамадзянства пры Прэзідэнце Беларусі няма неразгледжаных заяў аб прыёме ў грамадзянства. У далейшым работа па выкананні даручэння кіраўніка дзяржавы будзе прадаўжацца.

Звязда, 7 снежня 2021
 
Дата публикации:07.12.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:95
 
Ключевые слова:
Украина Гражданство Большой разговор с Президентом
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме