https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску відавочца дапамог рыбаку, які праваліўся пад лёд


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МНС.
«Нягледзячы на тое, што першыя маразы яшчэ не далі лёду на вадаёмах адужэць, статыстыка ратавальнікаў ужо папоўнілася выпадкам выхаду на тонкі лёд. Сёння ў 11.25 на нумар 112 ад відавочцы паступіла паведамленне аб чалавеке, які знаходзіцца ў палонцы Сляпянскай воднай сістэмы насупраць дома 14 на вул. Шчотоўка ў Мінску. На месца выехалі падраздзяленні МНС», — распавялі ў прэс-службе.

Калі работнікі МНС прыбылі да месца выкліку, то таго, хто мае патрэбу ў дапамозе, не ўбачылі. Крыху пазней высветлілася, што мужчына 1956 года нараджэння выйшаў рыбачыць на акваторыю Сляпянскай воднай сістэмы. У нейкі момант ён праваліўся пад лёд. Яго заўважыў відавочца, які шпацыраваў з сабакам на іншым беразе вадаёма. Ён пабег ратаваць таго, хто тоне і папрасіў іншых грамадзян патэлефанаваць у МНС.

Відавочца выцягнуў рыбака з палонкі на бераг і перадаў прыбылым ратавальнікам. Пасля агляду медыкамі выратаваны адмовіўся ад шпіталізацыі.

Ратавальнікі нагадваюць аб небяспецы выхаду на лёд, а таксама папярэджваюць, што для бяспечнага выхаду таўшчыня лёду павінна складаць не менш як 10 см.

Звязда, 8 снежня 2021
 
Дата публикации:08.12.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:64
 
Ключевые слова:
Происшествия Зимняя рыбалка МЧС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме