https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бежанцы ўдзячныя Беларусі за чалавечыя адносіны


Пра гэта ў эфіры «Беларусь 1» заявіў прадстаўнік міжнароднай арганізацыі курдскай і езідскай абшчын Фаград Амаран.
«Усе дзякуюць за тое, што далі дах над галавой, за тое, што даюць гарачае харчаванне, аказваюць медыцынскую дапамогу, гэта значыць за чалавечыя адносіны», — сказаў Фаград Амаран.

Прадстаўнік курдскай абшчыны нагадаў, што не без удзелу краін Захаду сёння гэтыя людзі аказаліся ў такой сітуацыі. І сёння яны жадаюць патрапіць у Еўропу, дзе жывуць іх блізкія.

«У людзей там сваякі, родныя. Яны хочуць дабрацца да іх, уз’яднацца. Але мы бачым, што правы чалавека з боку Еўропы ніяк не выконваюцца», — адзначыў Фаград Амаран.

Паводле яго слоў, бежанцы знаходзяцца ў цяжкай сітуацыі і ніхто сілай іх у Беларусі не трымае. «Гэта ўсё трызненне нейкае, якое нясецца з усіх экранаў заходніх тэлеканалаў. Я прыехаў і асабіста пераканаўся, што сапраўды тут сілай нікога не трымаюць», — канстатаваў Фаград Амаран.

Звязда, 28 лістапада 2021
 
Дата публикации:28.11.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:105
 
Ключевые слова:
Граница Евросоюз Польша Брузгі Беженцы Нелегальная миграция Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме