https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Віцебскай і Магілёўскай абласцях новыя губернатары


Прэзідэнт Беларусі назначыў віцэ-прэм’ера Аляксандра Субоціна кіраўніком Віцебскага аблвыканкама, а кіраўніком Магілёўскага аблвыканкама намесніка старшыні Савета Рэспублікі Анатоля Ісачанку.
Міністр адукацыі Ігар Карапенка атрымаў пасаду старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспублканскіх рэферэндумаў.

Прэзідэнт адзначыў, што пра назначэнні на гэтыя пасады ішла карпатлівая работа — памылкі сёння ў кадрах недапушчальныя.

«Час сёння настолькі спрэсаваны, што не тое што няверных, а недакладных крокаў быць не павінна. Вы гэта разумееце не горш за мяне, бо знаходзіцеся ў верхнім эшалоне ўлады», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пра ЦВК

Па словах Прэзідэнта, калі народ падтрымае змены ў Канстытуцыю, то хутчэй за ўсё кандыдатура кіраўніка Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў будзе вынесена і на зацвярджэнне Усебеларускага народнага сходу. 

«Маюць быць няпростыя часы, пачынаючы з рэферэндуму. Вы чалавек вопытны і ў гарвыканкаме працавалі. Ведаеце, што такое электаральная кампанія. Затым мае быць упершыню ў гісторыі адзіны дзень галасавання, нам неабходна абраць нашы Саветы, заканадаўчы орган улады — парламент. І зразумела, выбары Прэзідэнта. Здаецца і далёка яны, але не так», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заўважыў, што былому міністру, як кажуць, давядзецца акунуцца з агню ды ў полымя. Ігар Карпенка стане, верагодна, першым старшынёй ЦВК, якога абяруць і на УНС.

«Выбарачны працэс змяняецца ў Канстытуцыі для таго, каб ён быў больш незалежным і каб у людзей не было сумневу, што выканаўчая ўлада, кіраўнік краіны будзе ціснуць на выбарчы працэс праз Цэнтральную выбарчую камісію і рэгіянальныя, тэрытарыяльныя камісіі. Вы гэта разумееце», — акцэнтуе Прэзідэнт.

Ён падкрэслівае, што прапануючы такія змены ў Канстытуцыю адносна ЦВК, падымаецца і роля гэтага органа. Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз дадаў: Ігар Карпенка — дасведчаны кіраўнік, які ўдзельнічаў у выбарчым працэсе і разумее яго сутнасць «ад зямлі».

«Таму я вельмі разлічваю, што ў вас атрымаецца гэта адказная арганізатарская работа», —заўважае Прэзідэнт.

Пераводзячы міністра адукацыі ў ЦВК, Аляксандр Лукашэнка не адыходзіць ад праблемы, хто зойме месца на чале гэтага міністэрства?

«Мы павінны не памыліцца з падборам на адну з ключавых пасад у міністэрстве — новага міністра адукацыі. Нікуды ад вас гэта работа не сыдзе, і прапаноў па новым міністры мы чакаем і ад вас. Пакуль новы міністр не ўвойдзе ў курс справы вам прыйдзецца гэтым займацца. Будучы старшынёй ЦВК, у вас будзе час адцягваць увагу на дзяржаўную работу ў сістэме адукацыі», — адзначае Прэзідэнт.

Канчаткова ўзгадніць новы склад ЦВК павінен на працягу некалькі дзён Савет Рэспублікі, толькі тады Ігар Карпенка можа цалкам уступіць у сваю пасаду. У склад ЦВК таксама увайшлі Вадзім Іпатаў, дырэктар НЦЗПД, Алена Балдоўская, начальнік упраўлення арганізацыі прававога абслугоўвання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама, Дзяніс Дук, рэктар МДУ імя А.А.Куляшова, Сяргей Каліноўскі, намеснік міністра юстыцыі, Аляксандр Южык, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. 

Пра губернатарства

Прэзідэнт заўважыў, што Аляксандр Субоцін заўсёды быў неабыякавы да Віцебскага рэгіёна — зразумела, сам ён віцябчанін.
«Вы менавіта ў Віцебскай вобласці сталі вядомым чалавекам, навукоўцам, выкладалі там. Там ваша ўсё, нарадзіліся вы таксама ў Віцебскай вобласці. Гэта ваша», — сказаў кіраўнік краіны.

Ён адзначае, што ў рэгіёне ў плане працы ёсць дзе развярнуцца. Больш за год таму ў вобласці пачаліся рэформы ў сферы сельскай гаспадаркі — стварэнне вытворчых інтэграцыйных структур.

«Мы з вамі як з віцэ-прэм’ерам дамаўляліся, што мы сур’ёзна паглядзім, як ідуць справы ў Віцебскай вобласці. Мы больш не можам спакойна глядзець, як вырашаюцца некаторыя пытанні. А менавіта: не па ўсіх кірунках яны вырашаюцца, як мы разважалі», — сцвярджае Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт акцэнтаваў, што Аляксандр Субоцін акрамя рэалізацыі праекта інтэграцыйных структур асабіста кіраваў працэсамі на Аршанскім мясакамбінаце. Нагадаў кіраўнік краіны аб праблемах Мёрскага металапракатнага завода.

«Ёсць там пэўныя недахопы, звязаныя і з крымінальнай адказнасцю тых, хто гаспадарыў на гэтым заводзе. Вы азнаёмцеся дакладна з гэтым пытаннем, таму што я збіраюся ў Мёры прыехаць і паглядзець на гэта прадпрыемства», — паведаміў Аляксандр Лукашэнка.
Папрасіў ён захаваць супрацоўніцтва з былым губернатарам Мікалаем Шарстнёвым і выкарыстоўваць яго практыку.

«Ні адзін губернатар не застанецца за бортам, не ў справах. Яны зрабілі свой унёсак у развіццё абласцей. Але неабходныя новыя людзі. Яго досвед неабходна выкарыстоўваць. Ён нядрэнны тактык і стратэг у вобласці сельскай гаспадаркі», — падзяліўся думкамі кіраўнік краіны.

Адносна Анатоля Ісачанкі Аляксандр Лукашэнка пажартаваў: рады, што той няўтульна сябе адчувае «ў кабінеце», мае патрэбу ў канкрэтнай працы.

«Куды ж тады, як не ў Магілёўскую вобласць? Гэта таксама ваша вобласць. Ведаеце там кадры лепш, чым я і хтосьці іншы. Мне падабаецца ваша стратэгічнае мысленне. Я гэта бачыў у Мінскай вобласці (Анатоль Ісачанка ўзначальваў Мінскі аблвыканкам.). Вы таксама вяртаецеся на сваю родную зямлю. Гэта ратацыя кадраў», — дадаў кіраўнік краіны.

Па яго словах, былога старшыню Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца парэкамендуе ў Савет Рэспублікі. Зрабіў, як заўважае Прэзідэнт, той для рэгіёна шмат, а зараз мае праблемы са здароўем.

«Леанід Канстанцінавіч і сам прапанаваў, што гатовы папрацаваць на іншай пасадзе. А так супала, што Анатоль згадзіўся паехаць у Магілёўскую вобласць», — патлумачыў ратацыю Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што новых губернатараў асабіста прадставіць у рэгіёнах, пагутарыць з дэпутацкім корпусам абасных Саветаў і актывам.

«Без губернатараў краіны быць не можа. Гэта ключавыя пасады. Няма кіруючых партый, няма Кампартыі, што брала на сябе ідэалогію, кадры і іншыя пытанні па кіраванні. Усё гэта зведзена на ўзровень губернатаў і старшынь райвыканкамаў. Гэта робіць вызначальнымі вашы пасады», — рэзюмаваў размову Прэзідэнт.

Каментар у тэму

Ігар Карпенка расказаў, што для яго старшынства ў ЦВК было нечаканасцю, але з выбарчым працэсам ён знаёмы добра — прыходзілася ў розных якасцях удзельнічаць у апошніх электаральных кампаніях.

«У сувязі са зменамі ў Канстытуцыі ў рамках рэферэндума неабходна будзе арганізаваць работу па заканадаўчым замацаванні навацый, што з’явяцца. Старшыня ЦВК можа па-іншаму абірацца, будуць магчыма іншыя змены, якія запатрабуюць дакладнай прапрацоўкі з тэрыторыямі, з усімі зацікаўленымі галінамі ўлады, каб адбудаваць выбарчую сістэму адпаведным чынам», — заўважае Ігар Карпенка.

Не адмаўляецца ён і ад працы ў міністэрстве адукацыі — неабходна дапамагчы з кандыдатурай міністра, разабрацца з укараненнем навацый у сістэму адукацыі, якія вызначылі на апошнім Рэспубліканскім педсавеце.

«Я думаю, той задзел, што зроблены, ён павінен спрацаваць на далейшае развіццё сістэмы і галоўнае — не страціць тэмп, зададзены на Рэспубліканскім педагагічным савеце», — сказаў Ігар Карпенка.

Анатоль Ісачанка, старшыня Магілёўскага аблвыканкама сцвярджае, што вобласць працуе нядрэнна, але неабходна дзесьці актывізавацца.

«Мне будзе садзейнічаць тое, што я нядрэнна ведаю Магілёўскую вобласць, шмат гадоў адпрацаваў там, знаёмы з кадрамі, менталітэтам насельніцтва, падыходамі», — падкрэсліў Анатоль Ісачанка.

Ён канстатуе, што дзяржаўная служба падобная да ваеннай. І калі ёсць прызначэнне, неабходна, не раздумваючы, на яго згаджацца і аддана працаваць.

Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага аблвыканкама яшчэ раніцай збіраўся ў сераду ляцець на эканамічны форум ва Уфу, але планы нечаканым вобразам змяніліся.

«Была вялікая праграма запланавана, пачынаючы ад вывучэння вопыта манціравання шпіталяў, што хутка ўзводзяцца пры заразных захворваннях, заканчваючы вывучэннем нафтапераапрацоўкі, хімічнай галіны. Планаў было шмат, але зараз іх прыйдзецца падкарэктаваць», — дзеліцца ён.

Адзначае Аляксандр Субоцін, што немагчыма вызначыць нейкую адну сферу ў Віцебскай вобласці асаблівай для працы. Апошнія гады паказалі важнасць і медыцыны, і адукацыі, і ідэалогіі, і іншых сфер.

«Неабходна і накарміць людзей. Прамысловасць — рухавік усяго, — кажа былы віцэ-прэм’ер. — Няма нічога прыярытэтнага. Усё важна і ўсё неабходна развіваць».

Аўтар: Марыя Дадалка
Звязда, 13 снежня 2021
 
Дата публикации:13.12.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:173
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Кадровые перестановки Магілёўшчына Віцебшчына Референдум Конституция Центризбирком
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме