14-га снежня дэпутаты на пасяджэнні шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання прынялі ў двух чытаннях законапраект «Аб генацыдзе беларускага народа».
Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў дэпутатам Ліліяй Ананіч. Дакументам упершыню на заканадаўчым узроўні прызнаецца факт генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд. Акрамя таго, уводзіцца крымінальная адказнасць за адмаўленне генацыду беларускага народа, якое змешчана ў публічным выступленні, альбо ў друкаваным або публічна дэманструемым творы, альбо ў сродках масавай інфармацыі, альбо ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт, іншай сетцы электрасувязі агульнага карыстання.

«Хачу падзякаваць аўтару законапраекта — Ліліі Ананіч, Генеральнай пракуратуры, усім, хто прымаў удзел у падрыхтоўцы гэтага законапраекта: Нацыянальнаму цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў, Нацыянальнай акадэміі навук, нашым архівам, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Прыняццем гэтага законапраекта мы асуджаем найвялікшае злачынства нацысцкай Германіі, яе саўдзельнікаў, якое было наогул учынена ў гісторыі чалавецтва. Бо ў гады Вялікай Айчыннай вайны фактычна загінула 60 млн чалавек. З іх каля 30 млн — гэта грамадзяне Савецкага Саюза. Загінуў кожны трэці жыхар Беларусі», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.
Спікер падкрэсліў, што ў нас няма ніводнай сям’і, якая не панесла б страты ў гады Вялікай Айчыннай вайны. «Таму прыняцце законапраекта мае вельмі важнае палітычнае значэнне. Гэты закон будзе з’яўляцца зыходнай кропкай у прызнанні генацыду беларускага народа на міжнароднай арэне», — адзначыў ён.
Законапраект таксама змяшчае палажэнні, рэалізацыя якіх будзе накіравана на ўвекавечанне памяці ахвяр генацыду і павінна вывесці на больш якасны ўзровень інфармацыйную, асветную, вучэбна-выхаваўчую работу па фармаванні адэкватнай маральнай і грамадска-палітычнай пазіцыі грамадзян.
Звязда, 14 снежня 2021