https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Хто хоча на Захад – ваша права, лавіць не будзем": Аляксандр Лукашэнка ў мігрантаў


Беларусь не будзе будаваць палітыку на лёсах мігрантаў, акажа ім усю пасільную дапамогу, але не будзе ўчыняць вайну, каб прабіць ім калідор праз Польшчу да Германіі.
"Тут шмат прадстаўнікоў заходняй супольнасці, няхай яны ведаюць, што мы беларусы і я ў тым ліку як прэзідэнт, мы будзем рабіць усё, што вы пажадаеце. Мы будзем рабіць так, як вы захочаце. Што мы можам зрабіць для вас? Вы разумееце, што мы не можам учыніць вайну, каб прабіць вам калідор праз Польшчу да Германіі", - паведаміў беларускі лідар, размаўляючы з мігрантамі ў прыгранічным лагістычным цэнтры.

Паводле слоў Лукашэнкі, падчас тэлефонных перагавораў з в.а. канцлера Германіі Ангелай Меркель "дамовіліся аб тым, што яна паспрабуе разам з Еўрасаюзам вырашыць праблему людзей, якія жывуць у гэтым лагеры".

Прымусова вяртаць мігрантаў на радзіму беларускія ўлады не будуць, але жадаючым вярнуцца акажуць максімальнае садзейнічанне, паабяцаў беларускі лідар, у той жа час, жаданне астатніх мігрантаў ісці ў Германію ці іншыя краіны ЕС - гэта іх права, і Беларусь не будзе перашкаджаць ім у гэтым.

"Калі вы захочаце ісці ў заходнім напрамку, мы не будзем вас душыць, хапаць і збіваць - гэта ваша воля. Пройдзеце - ідзіце. Вось і ўся філасофія", ― сказаў Лукашэнка.

Беларускі лідар таксама звярнуўся да народаў Германіі і Польшчы з просьбай аб садзейнічанні ў вырашэнні міграцыйнага крызісу насуперак рашэнням заходніх "ашалелых палітыкаў". На яго думку, 2 тысячы чалавек - гэта невялікая нагрузка для Германіі, а народ Польшчы мог бы прапусціць гэтых людзей, "яны ж ідуць у Германію, не ў Польшчу, не ў Беларусь".

"Прапусціце гэтых людзей і будзе вырашана праблема… Калі немцы і палякі не пачуюць, я не вінаваты, мы будзем рабіць усё тое, каб выканаць вашыя пажаданні, гэта не папулізм", - паабяцаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка таксама даў параду мігрантам - падумаць і вызначыцца, як для іх будзе лепш: "Або дадому, або трываць нягоды, страты і імкнуцца ў Германію, або будуць нейкія іншыя мэты".

"На жаль, лепш пакуль не будзе. Я вам абяцаю - усё што я магу зрабіць і органы дзяржаўнай улады Беларусі, мы зробім, мы настойліва будзем прасіць заходнія дзяржавы вам дапамагчы… Трэба зараз, пакуль праблема не разраслася, яе ліквідаваць", - падсумаваў Лукашэнка.

Размову Аляксандра Лукашэнкі з мігрантамі і зварот да Польшчы і Германіі глядзіце на відэа:



Sputnik, 26 лістапада 2021
 
Дата публикации:26.11.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:82
 
Ключевые слова:
Беженцы Нелегальная миграция Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме