У рамках адпрацоўкі асаблівая ўвага была ўдзелена выяўленню асоб, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў, устанаўленню фактаў знаходжання непаўналетніх у начны час сутак без суправаджэння дарослых, кантролю за выкананнем адміністрацыяй устаноў санітарных норм, патрабаванняў пажарнай бяспекі, а таксама антыалкагольнага заканадаўства.
Па выніках мерапрыемстваў затрыманы 5 грамадзян, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў, складзены адміністрацыйныя пратаколы за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане наркатычнага ап’янення, занятак прастытуцыяй, парушэнне парадку прыёму сродкаў плацяжу пры рэалізацыі тавараў, а таксама ў адносінах да бацькоў за незабеспячэнне суправаджэння дзяцей у начны час сутак.
Так, 28 лістапада пры адпрацоўцы начных устаноў з прымяненнем службовага сабакі затрыманы 29-гадовы мінчанін, у якога пры сабе знойдзена і канфіскавана каля 1 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва мефедрон. Падчас агляду па месцы жыхарства апошняга было канфіскавана яшчэ 100 г таго ж рэчыва, электронныя шалі, фасовачныя палімерныя пакеты, ізаленту. Па словах затрыманага, на наркамаркет ён паспеў папрацаваць каля 3 тыдняў. Цяпер устанаўліваецца дачыненне мінчаніна да збыту псіхатропаў у забаўляльных установах сталіцы.
Яшчэ чацвярых маладых людзей праваахоўнікі затрымалі ў начных установах. Кожны з затрыманых пры сабе захоўваў не менш як 0,3 г наркотыку. Вядома, што ніхто з мужчын раней у поле зроку праваахоўнікаў не трапляў.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманых і распачалі крымінальныя справы за незаконнае абарачэнне наркотыкаў.
Звязда, 7 снежня 2021