"Падрыхтаваны праект канцэпцыі (дактрыны) біялагічнай бяспекі. Працавалі над гэтым дакументам ідэйныя людзі. Дзякуючы вашым намаганням, таленту і працавітасці атрымалася даволі зладжаная дактрына, якую крыху "прычасаць" і можна будзе пісаць больш падрабязны план па кожным напрамку", - сказаў Аляксандр Субоцін, звяртаючыся да ўдзельнікаў канферэнцыі.
Ён адзначыў, што кіраўнік дзяржавы падтрымаў развіццё гэтага напрамку.
"Фармуючы біялагічную бяспеку, мы забяспечваем будучыню нашым дзецям, унукам, нашым нашчадкам", - сказаў Аляксандр Субоцін.
Па выніках мерапрыемства ўдзельнікі вырашылі пры ўдасканаленні Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі вылучыць забеспячэнне біябяспекі ў асобную сферу нацыянальнай бяспекі Беларусі. Гэта дасць магчымасць уніфікаваць падыходы да маніторынгу біялагічных рызык па напрамках, удасканаліць міжведамаснае ўзаемадзеянне пры рэалізацыі механізмаў рэагавання, а таксама сфарміраваць адзіную палітыку па пытанні процідзеяння біялагічным пагрозам.
Навукова-практычная канферэнцыя прайшла сёння на базе Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Яна арганізавана Міністэрствам аховы здароўя, РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам. У рабоце міжведамаснай канферэнцыі прымалі ўдзел спецыялісты міністэрстваў аховы здароўя, сельскай гаспадаркі і харчавання, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Савета бяспекі Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук.
Актуальнасць гэтай праблемы абумоўлена нарастаннем сацыяльна-эканамічнай і геапалітычнай значнасці негатыўнага ўплыву на жыццядзейнасць чалавека і навакольнае асяроддзе біялагічных пагроз. Яны абумоўлены значна ўзросшай колькасцю трансгранічных паездак, міграцыяй, ростам міжнароднага гандлю, развіццём навукі і біятэхналогій, прыроднымі катаклізмамі, тэрарызмам.
8 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
8 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА