https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі штогод будуецца не менш як 1,6 млн кв.м індывідуальнага жылля


Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення будаўніцтва і жыллёвай палітыкі - начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Аўраменка.
"Развіццё індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва ў нашай рэспубліцы застаецца адным з асноўных напрамкаў будаўніцтва жылля ў цэлым. Варта адзначыць, што Дырэктывай нумар 8 даручана забяспечыць будаўніцтва індывідуальнага жылля ў памеры не менш як 40 працэнтаў ад агульнага аб`ёму ўзводзімага жылля. У сувязі з гэтым штогод для мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў устанаўліваецца заданне па будаўніцтве індывідуальных жылых дамоў у названым аб`ёме, гэта значыць калі агульны аб`ём будаўніцтва жылля знаходзіцца ў нас на ўзроўні 4 млн кв.м у год, а апошнім часам мы так і будуем, то атрымліваецца, што не менш за 40 працэнтаў - гэта 1,6 млн кв.м. І трэба сказаць, што па факце так і атрымліваецца", - адзначыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення.

Паводле яго інфармацыі, у мінулым годзе было ўведзена ў эксплуатацыю 10 023 індывідуальныя жылыя дамы, агульная плошча якіх складае больш як 1,7 млн кв.м, або 110,3 працэнта ад гадавога задання. Таксама гэта складае 42 працэнты ад агульнай плошчы жылых дамоў, уведзеных у эксплуатацыю. Гэта, на думку эксперта, сведчыць аб запатрабаванасці такога віду будаўніцтва.

"Пры гэтым найбольш запатрабаваныя ўчасткі, размешчаныя вакол буйных і сярэдніх населеных пунктаў, дзе істотны ўплыў на попыт аказвае наяўнасць транспартнай, інжынернай і сацыяльнай інфраструктуры. На фінансаванне будаўніцтва аб`ектаў неабходнай інфраструктуры для шматкватэрнага будаўніцтва і ўзвядзення індывідуальных жылых дамоў у бягучым годзе прадугледжана накіраваць з рэспубліканскага бюджэту каля Br530 млн, з мясцовых бюджэтаў - Br200,5 млн", - паведаміў Аляксандр Аўраменка.

Паводле слоў спецыяліста, для фармавання зямельных участкаў для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва, а таксама забеспячэння ўмоў праектавання і будаўніцтва індывідуальных або блакіраваных жылых дамоў, у тым ліку з канструкцый індустрыяльнага домабудавання, аблвыканкамамі зацверджаны планы рэгіянальных комплексных мерапрыемстваў па індывідуальным жыллёвым будаўніцтве.

"У дзяржпраграме па будаўніцтве жылля на 2021-2025 гады адна з ключавых роляў адведзена менавіта будаўніцтву індывідуальнага жылля, якое фармуе найбольш разнастайны па структуры спажывецкі попыт, што спалучае розныя камбінацыі кошту, эксплуатацыйных і праектных рашэнняў, прымяненне экалагічных матэрыялаў. Пры ўзвядзенні малапавярховай комплекснай індывідуальнай забудовы мяркуецца ўлічваць патрабаванні па іх транспартнай даступнасці, інжынернага забеспячэння, а таксама тэндэнцыі павышэння энергаэфектыўнасці і аўтаномнасці", - адзначыў ён.

Прадстаўнік Мінбудархітэктуры нагадаў, што рэалізацыя індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва ажыццяўляецца двума спосабамі: самастойна грамадзянамі і дзяржаўнымі заказчыкамі. "Як паказвае практыка, грамадзяне аддаюць перавагу самастойна выступаць заказчыкамі па будаўніцтве індывідуальных жылых дамоў і заказваць у падрадных арганізацый толькі асобныя віды работ", - дадаў ён.

Аляксандр Аўраменка таксама адзначыў, што для развіцця комплекснага індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва Мінбудархітэктуры сумесна з аблвыканкамамі прымаюць меры па ўдасканаленні нарматыўнай базы, па стымуляванні развіцця комплекснай індывідуальнай жылой забудовы і прыцягненні да гэтага працэсу адзінага забудоўшчыка ў асобе УКБ і іншых дзяржаўных будаўнічых арганізацый, якім для гэтай мэты зямельныя ўчасткі прадастаўляюцца без аўкцыёну.

"Гэта работа дасць магчымасць у бліжэйшай перспектыве зрабіць упор на маштабнае развіццё будаўніцтва індывідуальнага жылля і аб`ектаў інжынернай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры да такога жылля. Будаўніцтва індывідуальнага жылля будзе праходзіць шляхам забудовы тэрыторый з акцэнтам на стварэнне экалагічна спрыяльных умоў жыццядзейнасці, камфортнага асяроддзя пражывання, а таксама развіццё безбар`ернага асяроддзя, неабходнага для сацыяльнай інтэграцыі і самастойнай дзейнасці ўсіх катэгорый грамадзян, уключаючы фізічна аслабленых асоб", - паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення.

Паводле яго інфармацыі, за студзень - верасень 2021 года ў Беларусі было ўведзена ў эксплуатацыю больш як 1,3 млн кв.м індывідуальнага жылля, з іх з агульнага аб`ёму ў сельскіх населеных пунктах пабудавана больш за 773 тыс. кв.м, у малых гарадскіх паселішчах - звыш 202 тыс. кв.м.

16 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.11.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:155
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Строительство Соцзащита Директива №8
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме