"У гэтым міграцыйным крызісе нягоднікі дайшлі да забойства людзей. Учора ноччу падкінулі труп на нашу граніцу, сёння ноччу яшчэ адзін труп знайшлі. Той жа почырк. У спальны мяшок зашпільваюць мёртвага ці, можа, паўмёртвага чалавека, выкідваюць на граніцу. Пагранічнікі знаходзяць - ужо нежывы. Учора знайшлі траіх чалавек, наколькі я інфармаваны, на хутары пагранічнікі. Калі знайшлі труп, убачылі тры мяшкі яшчэ спальныя. Пачалі пошук", - расказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што аб гэтым факце яму далажыў старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо. Бежанцаў знайшлі ў закінутым доме, і яны ўжо не маглі ісці.
"Паўзлі. Некалькі соцень метраў прапаўзлі, знайшлі хату. Напэўна, ужо і мясцовыя жыхары дапамаглі - печку распаліць, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Яшчэ адна ноч, і трэба было б ампутаваць ногі, калі б жывых знайшлі. Гэта на літоўскай граніцы".

"Гэта ж уявіце - "дэмакраты". Да якой агіднасці трэба дайсці, каб забіваць людзей і выкідваць на сумежную тэрыторыю. Гэта ўжо акцыя. Навошта? Што за гэтым стаіць? Я думаю, следчыя разбяруцца", - заўважыў беларускі лідар.
29 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
29 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА