https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1981 пацыент з COVID-19, выпісаны 2903


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 621 689 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 599 493 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4805 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 31 490 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 9 952 851 тэст.

Больш за 3 145 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 2 442 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Як сёння адзначыў журналістам міністр аховы здароў Дзмітрый Піневіч, вакцынацыя пайшла ў краіне паскоранымі тэмпамі. Цяпер прыблізна 600 тыс. доз першага кампанента вакцыны знаходзіцца ў абароце. Паступіла чарговая партыя кітайскай вакцыны. Акрамя таго, плануюцца яшчэ закупкі. Усе жадаючыя змогуць быць вакцынаваны.

11 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.11.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:143
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Лечение в Беларуси Здравоохранение Вакцинация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме