https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Андрэй Гаеў прызначаны дырэктарам Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных дадзеных


Адпаведны ўказ падпісаў 15-га лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Андрэй Гаеў узначаліць нядаўна створаны Нацыянальны цэнтр абароны персанальных дадзеных, які надзелены статусам упаўнаважанага органа па абароне правоў суб’ектаў персанальных дадзеных. У прыватнасці, цэнтр надзелены правам правяраць выкананне заканадаўства аб персанальных дадзеных, выносіць пісьмовыя патрабаванні (прадпісанні) аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў, патрабаваць спынення апрацоўкі персанальных дадзеных, калі іншымі спосабамі немагчыма забяспечыць абарону правоў суб’ектаў персанальных дадзеных.

Неабходнасць стварэння Нацыянальнага цэнтра па абароне персанальных дадзеных абмяркоўвалася на нарадзе ў Прэзідэнта 22 кастрычніка. Тады кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў маі быў прыняты закон, накіраваны на забеспячэнне і абарону правоў грамадзян пры апрацоўцы іх персанальных дадзеных. «Як лічаць урад і Аператыўна-аналітычны цэнтр, для практычнай рэалізацыі закона і належнага кантролю ў названай сферы неабходна стварыць асобную структуру», — адзначыў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што пытанні абароны персанальных дадзеных важныя для ўсяго грамадства і праблемы ў гэтай сферы неабходна вырашаць. «Людзей гэта турбуе», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Звязда, 15 лістапада 2021
 
Дата публикации:15.11.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:144
 
Ключевые слова:
Персональные данные Аналитика Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме