https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Работнікі МНС у Жыткавіцкім раёне выратавалі двух мужчын, якія згубіліся ў лесе


У 18.52 ратавальнікам Жыткавіцкага раёна ад грамадзяніна паступіла паведамленне аб тым, што ён заблукаў у лесе каля вёскі .
У ходзе разбору было ўстаноўлена, што мужчына 1992 года нараджэння і яго брат 1991 года нараджэння ў 7.00 з’ехалі на аўтамабілі ў лес і заблудзіліся, паведамляе МНС. У 18.55 на пошукі былі накіраваныя ратавальнікі Жыткавіцкага раённага аддзела па НС, супрацоўнікі Жыткавіцкага РАУС, ратавальнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада абласнога ўпраўлення МНС. У 1.26 пошукавыя работы былі завершаны, мужчын не знайшлі. Адноўлены пошукавыя мерапрыемствы былі наступнай раніцай у 10.40. На дапамогу таксама прыбылі ратавальнікі Пінскага рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС.

У 11.05 пры абследаванні ляснога масіву работнікамі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 Жыткавіцкага раённага аддзела па НС мужчыны былі знойдзены ў 20 метрах ад праезнай часткі дарогі Тураў — Лельчыцы у дзесяці кіламетрах ад вёскі Азяраны і выведзены з ляснога масіву. Выратаваныя не пацярпелі, у медыцынскай дапамозе не мелі патрэбы.

Сяргей Расолька
Звязда, 8 лістапада 2021
 
Дата публикации:08.11.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:78
 
Ключевые слова:
Происшествия МЧС Азяраны
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме