https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь ініцыюе разгляд на пазачарговым пасяджэнні Выканкама СААЗ абуральных фактаў здзеку з бежанцаў, якія былі праяўлены з боку Польшчы


Такую прапанову агучыў намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка на сустрэчы з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Хансам Клюге.
"Мы прапануем на пазачарговым пасяджэнні Выканкама СААЗ разгледзець тыя абуральныя факты здзеку з бежанцаў, якія былі праяўлены з боку Польшчы, калі яны ў марознае надвор`е палівалі людзей вадой з атрутнымі рэчывамі, прычым на тэрыторыі нашай краіны. Гэтыя людзі не перасякалі дзяржаўную граніцу Польшчы, а там палівалі і жанчын, і дзяцей. Гэту інфармацыю мы дакументальна прадаставім вам, каб у рамках свайго мандата вы разгледзелі тыя здзекі, якія ўчыняюць польскія сілавікі, а можа і з іншых краін Еўрапейскага саюза. Бежанцаў б`юць, а яны ўсяго толькі спрабуюць знайсці шчасце ў Еўрапейскім саюзе", - адзначыў віцэ-прэм`ер.

Ігар Петрышэнка таксама падзякаваў СААЗ за аказанне адпаведнай медыцынскай дапамогі. "У нас там задзейнічана некалькі рэанімабіляў, якія пастаянна дзяжураць. Але мы адрываем іх у гэты няпросты кавідны час ад асноўнай работы. Мы спадзяёмся, што акрамя тых штатных набораў для аказання меддапамогі, вы, напрыклад, прадаставіце добра аснашчаны рэанімабіль з усім наборам апаратуры, які мог бы аказваць на гэтым этапе дапамогу маючым патрэбу ў гэтым бежанцам", - падкрэсліў намеснік кіраўніка беларускага ўрада.

23 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.11.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:148
 
Ключевые слова:
ВОЗ Гуманитарная помощь Беженцы Нелегальная миграция Евросоюз Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме