https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


П’яны мінчук пагражаў «ружанькай» дзяўчынкам 12 і 13 гадоў, а адну з іх нават спрабаваў душыць


На разгляд у суд перададзена крымінальная справа ў дачыненні да 33-гадовага гараджаніна, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь («Хуліганства»), распавялі ў пракуратуры Цэнтральнага раёна.
Малады чалавек сустрэўся з прыяцелем, каб адзначыць Дзень паветрана-дэсантных войскаў — раней ён служыў тэрміновую ў гэтым вайсковым фармаванні. Яны выпілі каля 0,7 літра гарэлкі ў кафэ на вул. Старавіленскай, а пасля накіраваліся ў бок набярэжнай ракі Свіслач, дзе размясціліся на парапеце непадалёк ад кампаніі дзяўчынак-падлеткаў, якія спявалі песні пад гітару, і сталі працягваць паліванне.

У нейкі момант былы вайсковец падышоў да школьніц і папрасіў згуляць песню гурта «Кіно», але тыя адмовіліся. Ён паспрабаваў забраць у дзяўчынкі гітару, каб выканаць яе самому, але тая не дазволіла. Падлеткі ветліва папрасілі мужчын сысці і не перашкаджаць ім адзначаць дзень нараджэння сяброўкі.

Тады падбухторшчык спакою пачаў ім пагражаць. Тыя сказалі, што выклічуць міліцыю. Раззлаваўшыся, п’яны дэбашыр падышоў да адной са школьніц, прыціснуў яе да сцяны і пачаў душыць, а пасля, разбіўшы аб парапет піўную бутэльку, стаў замахвацца «ружанькай» у бок яе сяброўкі. Другі мужчына выхапіў шкляное рыльца з рук прыяцеля і выкінуў.

Падаспелі супрацоўнікі АМАПу, якія затрымалі мужчын і даставілі ў Цэнтральнае РУУС для далейшага разгляду.

— Абвінавачаны судзімасці не мае, працуе аўтаслесарам у прыватнай кампаніі, жанаты, выхоўвае малалетняе дзіця, — распавёў намеснік пракурора Цэнтральнага раёна Андрэй Нікольскі. — У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа за асабліва злоснае хуліганства, за што прадугледжана пакаранне аж да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Звязда, 31 кастрычніка 2021
 
Дата публикации:31.10.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:165
 
Ключевые слова:
Криминал Хулиганство Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме