https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Даследаванне доказаў у судзе па справе Катрука пачалося з агучвання міжнародных канвенцый


Пасля абвяшчэння абвінавачання дзяржаўны абвінаваўца звярнуў увагу, што віна абвінавачанага Катрука пацверджана матэрыяламі справы: пісьмовымі матэрыяламі, паказаннямі пацярпелага, сведкаў і інш.
Заслухаўшы меркаванні бакоў, суд вызначыў даследаванне доказаў па крымінальнай справе пачаць з даследавання архіўных і праваўстанаўліваючых дакументаў, у тым ліку міжнародных. Далей будуць даследаваць паказанні пацярпелага Шацілы, дапытаюць сведкаў, падчас чаго даследуюць іншыя дакументы і доказы, якія маюць значэнне.

Паводле інфармацыі боку дзяржаўнага абвінавачання, у судзе аб’явяць дакументы з матэрыялаў справы ў той частцы, якая, на думку пракурораў, непасрэдна звязана з прад’яўленым Катруку абвінавачаннем і абставінамі, якія ўваходзяць у прадмет даказвання. У іх змяшчаюцца юрыдычныя падставы, якія прапануюць ажыццявіць крымінальны пераслед памерлага Катрука.

У прыватнасці, у томе 33 справы ёсць копія Канвенцыі аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго, яна набыла моц для БССР 9 лістапада 1954 года. У канвенцыі прэзюмуецца, што бакі прымаюць да ўвагі, што Генасамблея ААН у сваёй рэзалюцыі 96(I) ад 11 снежня 1946 года абвясціла, што генацыд з’яўляецца злачынствам, якое парушае нормы міжнароднага права і супярэчыць духу і мэтам ААН.

У томе 32 змешчана копія Канвенцыі аб непрымяняльнасці тэрміну даўнасці да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавецтва. Яна набыла моц для БССР 11 лістапада 1970 года. Дзяржавы-ўдзельніцы канвенцыі пагадзіліся, што ніякія тэрміны даўнасці не прымяняюцца ў адносінах да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавецтва, якія адносяцца да самых цяжкіх злачынстваў, незалежна ад таго, учынены яны ў мірны час або ў час вайны.

Бок дзяржабвінавачання таксама аперыраваў да закона Беларусі ад 5 студзеня 2022 года «Аб генацыдзе беларускага народа».

Звязда, 8 лютага 2024
 
Дата публикации:08.02.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:100
 
Ключевые слова:
Геноцид белорусского народа Нацизм Великая Отечественная война Военные преступления
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме