https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"У ідэале - атрымаць лякарствы ад цяжкіх хвароб". Якія даследаванні беларускія вучоныя праводзяць у Антарктыдзе


Начальнік Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў Уладзімір Рыжыкаў і беларускія палярнікі ў YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" расказалі, над якімі праектамі працуюць навукоўцы ў Антарктыдзе.
"У Антарктыцы праводзяць, як правіла, фундаментальныя даследаванні (хоць любое фундаментальнае даследаванне праз шэраг гадоў звычайна развіваецца ў прыкладныя вынікі). Вывучаецца, напрыклад, клімат, азонавы слой. Гэта дае магчымасць, у прыватнасці, прагназаваць змяненне надвор`я - пры ваганні колькасці азону ў атмасферы адбываюцца розныя пагодныя працэсы, звязаныя з цыкланічнай дзейнасцю, узмацненнем ветру і гэтак далей", - расказаў Уладзімір Рыжыкаў.

Паводле яго слоў, з пункту гледжання біялагічных і мікрабіялагічных даследаванняў рэгіён Антарктыкі ўнікальны. Мікраарганізмы тут прыстасаваны да нізкіх тэмператур і моцнага ультрафіялетавага выпрамянення. "Гэтыя мікраарганізмы можна культываваць у лабараторных умовах на Вялікай зямлі (і так ужо было зроблена). І на іх базе нашымі навукоўцамі ўжо нават былі распрацаваны біяпрэпараты для абароны раслін", - адзначыў вучоны.

Беларускія палярнікі вывучаюць у Антарктыцы атмасферныя аэразолі, снежнае і лядовае покрыва, праводзяць маніторынг азонавага слоя і сейсмалагічны маніторынг. Беларуская станцыя можа зафіксаваць падземныя штуршкі нават у іншых рэгіёнах зямнога шара. Прыклад - мінулагодняе землетрасенне ў Турцыі. Геолага-геафізічныя даследаванні, эколага-геахімічны маніторынг, вывучэнне фітахімічнага і фармакалагічнага патэнцыялу наземнай флоры Антарктыкі - за экспедыцыю навукоўцы праводзяць дзясяткі даследаванняў і эксперыментаў.

"Біялагічныя даследаванні ў Антарктыдзе пачаліся практычна з першых экспедыцый. Мэтай работы з’яўляецца ў тым ліку пошук біялагічна актыўных злучэнняў, якія характарызуюцца процізапаленчымі і антыфунгальнымі дзеяннямі. У ідэале канчатковы вынік - гэта атрыманне лякарстваў, якія дапамагаюць ад цяжкіх хвароб", - падзяліўся ўдзельнік 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі біёлаг Ягор Корзун.

Яшчэ адзін удзельнік экспедыцыі фізік Аляксандр Калевіч дадае: "Мы можам адсочваць перамяшчэнне вялікай колькасці аэразоляў у атмасферы. Таксама можам вызначыць, дзе аэразолі прыродныя, а якія з’явіліся з-за ўплыву чалавека. Гэта ўсё дае нам агульную карцінку: ідзе, умоўна, вывяржэнне вулкана, узнялася ў атмасферу сажа (наш аэразоль), і гэта воблака рухаецца ў нейкі бок. Як яно ўплывае на ўмовы надвор’я, напрыклад, дзе яно знаходзіцца і дзе асядае - вось за гэтым мы сочым".

14 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.02.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:105
 
Ключевые слова:
Исследования Белорусская антарктическая экспедиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме