https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Генадзь Давыдзька: грамадзянін нашай краіны павінен адчуваць сябе абароненым


Пастаянная камісія па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў праводзіць сёння рабочую нараду па праекце закона "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" з удзелам распрацоўшчыкаў.
"У канцы верасня гэтага года ў Палату прадстаўнікоў урад унёс праект закона "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". Гэта прадыктавана часам. Вы добра ведаеце, колькі ўвагі ўдзяляе кіраўнік дзяржавы рабоце са зваротамі грамадзян. Гэта вельмі важна, - расказаў старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька. - Той закон, які ёсць цяпер, крыху архаічны ў шэрагу сваіх пунктаў. З аднаго боку, гэта пэўныя ўтрыманскія настроі, якія ўсё ж такі ёсць у людзей, што, маўляў, дзяржава нам абавязана. Дзяржава абавязана, але і вы абавязаны дзяржаве. Многа такіх тонкіх момантаў, якія неабходна абмеркаваць".

Паводле слоў парламентарыя, законапраект накіраваны ва ўсе пастаянныя камісіі Палаты прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў.

"Мы над ім вельмі ўважліва працуем. Хочацца, каб ён у аўтарскай рэдакцыі быў прыняты і ў першым чытанні, магчыма, на гэтай сесіі. Таму што грамадзянін нашай краіны павінен адчуваць сябе абароненым. І яго прадстаўнікі - дэпутацкі корпус і тыя, хто працуе ў выканаўчай уладзе, - павінны дакладна разумець парадак узаемаадносін. Сённяшняя нарада рабочая, у час якой мы заслухаем тых, хто працуе над законапраектам, абмяняемся вопытам работы з людзьмі, якія ёсць праблемныя пункты ў зваротах грамадзян, наогул ва ўзаемадзеянні з уладай. Таму што, умоўна кажучы, самая галоўная мара нашых непрыяцеляў, так званай апазіцыі, - сказаць, што ўлада - гэта адно, а народ - гэта іншае. Народаўладдзе замацавана ў Канстытуцыі, а гэта значыць, што народ і ўлада адзіныя, - адзначыў ён. - І гэты законапраект рэгулюе магчымасць кожнага асобнага чалавека і груп людзей уплываць на рашэнні, якія прымаюцца ўладай. Сёння вельмі важны этап у станаўленні народаўладдзя ў нашай краіне і паглыбленні сувязі паміж уладай і чалавекам, каб чалавек адчуваў сябе часткай улады, часткай дзяржавы, адчуваў сябе абароненым і грамадзянінам сацыяльна арыентаванай дзяржавы".

Як раней паведаміла член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Наталля Тарасенка, у прыватнасці, у праекце закона прапануецца ўнесці змяненні ў парадак падачы электроннага звароту з улікам карэктоўкі гэтага паняцця. Плануецца ўвядзенне Адзінай рэспубліканскай аўтаматызаванай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Падача электроннага звароту будзе ажыццяўляцца праз асобны сайт на якім заяўніку неабходна будзе прайсці аўтарызацыю. Прадугледжваецца стварэнне асабістага кабінета, праз які можна накіраваць звароты ў неабходныя дзяржаўныя органы і арганізацыі, а таксама атрымаць адказ. Унясенне карэкціровак у закон у перспектыве дасць магчымасць зняць большасць праблемных пытанняў.

26 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.10.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:161
 
Ключевые слова:
Права человека Электронное обращение Народовластие Конституция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме