«Рашэнне аказаць бязвыплатную спонсарскую дапамогу на агульную суму Br15 тыс. прынята Прэзідыумам абкама Гомельскай абласной арганізацыі БПРЗ», — удакладнілі ў галіновым прафсаюзе.
Сродкі паступяць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы гомельскіх гарадскіх бальніц № 2 і № 4, а таксама Жыткавіцкай цэнтральнай райбальніцы. Для кожнай установы плануецца набыць медыцынскі кіслародны канцэнтратар і сродкі індывідуальнай аховы для медперсаналу.
Выказваючы падзяку, галоўны ўрач Гомельскай гарадской бальніцы нумар 2 Міхаіл Міхасёў падкрэсліў, што за апошні год галіновы прафсаюз неаднаразова аказваў спонсарскую дапамогу ўстанове аховы здароўя. Паводле яго слоў, новы апарат для кіслароднай тэрапіі ў дадатак да наяўных у бальніцы кіслародных пунктаў дазволіць палепшыць меддапамогу пацыентам з COVID-19.
Звязда, 1 лістапада 2021