https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Полацкія пагранічнікі спынілі спробу выправаджэння бежанцаў на тэрыторыю РБ


Сітуацыя на ўчастку, за які адказвае Полацкі пагранічны атрад, застаецца напружанай, ахова мяжы ажыццяўляецца ва ўзмоцненым рэжыме.
Супрацоўнікі Полацкага пагранічнага атрада спынілі спробу выправаджэння з тэрыторыі Літвы ў Рэспубліку Беларусь 10 бежанцаў, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Асобныя напрамкі на мяжы ўзмацнілі ўзаемадзейнымі сіламі і сродкамі.

"Днём 28 верасня на беларуска-літоўскім участку мяжы ў напрамку Браслаўскага раёна літоўскімі праваахоўнікамі была зроблена спроба незаконнага выправаджэння 10 грамадзян азіяцкай знешнасці на тэрыторыю Беларусі", - адзначылі ў прэс-службе.

Там падкрэслілі, што мяжа ў гэтым месцы праходзіць па рацэ. Але гэта, як і тое, што зараз ўсталявалася халоднае надвор`е, не спыніла літоўскіх пагранічнікаў, якія "сілай спрабавалі выштурхнуць мігрантаў цераз раку на нашу тэрыторыю".

У ДПК паведамілі, што дзеяннямі полацкіх пагранічнікаў "спроба парушэння дзяржаўнай мяжы РБ была спынена".

Нагадаем, сітуацыя на межах Беларусі з Літвой, Латвіяй і Польшчай абвастрылася летам бягучага года. Суседнія краіны заяўляюць пра рост колькасці нелегалаў, якіх затрымліваюць на мяжы з рэспублікай. Пры гэтым беларускія пагранічнікі паведамляюць пра "бесчалавечныя метады" выцяснення бежанцаў з суседніх краін.

Віцебск, 30 верасня 2021
Sputnik
 
Дата публикации:30.09.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:91
 
Ключевые слова:
Нелегальная миграция Польша Беженцы Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме