https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адхіляе абвінавачанні ў адрас Беларусі ў арганізацыі патокаў нелегальнай міграцыі, заяўляючы аб дзеяннях у гэтым плане міжнароднай злачыннай групы


Аб гэтым Прэзідэнт заявіў 27-га верасня, прымаючы кіраўніцтва сілавога блока з дакладам аб абстаноўцы на дзяржаўнай граніцы.
Што датычыцца сітуацыі з мігрантамі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што абстаноўка дадаткова пагаршаецца дзеяннямі пагранічнікаў у сумежных дзяржавах. "Кіраўнікі гэтых дзяржаў робяць заявы, у якіх адкрытым тэкстам абвінавачваюць нашу краіну ў арганізацыі міграцыйнага крызісу. Больш таго, сваімі абвінавачаннямі (гавораць яны з самых высокіх трыбун) вырашылі ўвесці ў зман і ўсю сусветную супольнасць. Вазьміце іх выступленні ў Генеральнай асамблеі ААН", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён, у прыватнасці, адзначыў і націск з боку Польшчы: "Зразумела, што такое Польшча ў ЕС. Пад заступніцтвам амерыканцаў знаходзіцца. Яны праблем дастаўляюць Еўрасаюзу не менш, чым нам палякі, кіраўніцтва Польшчы. І яны націскаюць на Еўрапейскі саюз, заяўляючы аб тым, што мы выбудоўваем нейкую гібрыдную атаку супраць Еўрапейскага саюза".

Аляксандр Лукашэнка чарговы раз адхіліў такія абвінавачанні, назваўшы іх глупствам. Ён падкрэсліў, што самі краіны Захаду вінаваты ў існуючым міграцыйным крызісе. "Вы іх туды звалі. Вы разарылі там гэтыя краіны. Вы - першапрычына таго, што людзі бягуць ад вайны на Захад, - сказаў Прэзідэнт. - Таму трэба разбірацца там. І я ўжо не раз падкрэсліваў, што гэта міжнародная банда, якая адтуль людзей перавозіць не толькі праз Беларусь. Праз Міжземнае мора яшчэ больш ідзе ў ЕС народу. І гэта ўсё арганізавана адпаведнымі людзьмі".

Што датычыцца транзіту мігрантаў праз Беларусь, кіраўнік дзяржавы растлумачыў, як менавіта гэта адбываецца: "Там арганізоўваюць гэтых людзей, фінансуюць часткова. Самалётамі яны ляцяць сюды, карыстаюцца бязвізавым рэжымам, які ў нас існуе. Тут іх таксама прымаюць адпаведныя людзі, вядуць на граніцу, перакідваюць туды. А там - у Польшчы, Літве і іншых краінах - самыя бандзюганы сядзяць, якія іх прымаюць у Польшчы, напрыклад. І адпраўляюць далей у Германію. Яны ж не ў Польшчу ідуць. Яны ідуць у Германію, Францыю, часткова ў Вялікабрытанію. Для іх граніц няма".

"І я ўжо адкрыта сказаў: вы (калектыўны Захад і Еўрасаюз у прыватнасці.) супраць нас разгарнулі гібрыдную вайну, вы супраць нас ведзяце санкцыйную вайну, і вы што, хочаце, каб мы вас абаранялі тут? Так не будзе. Няхай там змагаюцца з тымі, хто не патрэбны ў Польшчы ці ў Літве", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, як абыходзяцца ў сумежных краінах з мігрантамі, якія хочуць атрымаць прыстанішча ў краінах ЕС: "Людзі ў ваеннай форме (зразумела хто, мы гэта бачым) - і паліцыя, і пагранічныя войскі, ужо армію падключылі да гэтага - сілай гоняць, як жывёлу, да нашай агульнай граніцы. Збітых, змёрзлых, знявечаных, часам мёртвых перакідваюць на наш бок. А нам што застаецца рабіць? Не кінеш жа чалавека на граніцы".

27 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.09.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:197
 
Ключевые слова:
Граница Нелегальная миграция Беженцы Евросоюз Польша Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме