https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску ўкараняюць элементы вертыкальнага азелянення, якія паліваюць сябе самі


У раёне перасячэння МКАД і вул. Убарэвіча ўсталявалі 7-метровую канструкцыю для вертыкальнага азелянення з 2,5 тыс.кветак з аўтаматычным палівам.
Пра гэта на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый паведаміў дырэктар УП «Зелянбуд Заводскага раёна г.Мінска» Аляксандр Сурмач.

— Упраўленне сістэмай адбываецца праз спецыяльнае мабільнае прыкладанне, паліў аўтаматызаваны, работнікі патрэбныя толькі для напаўнення рэзервуара вадой, калі яна сканчаецца. Такая тэхналогія дазваляе выконваць паліў раслін больш беражліва і з ужываннем аптымальнай колькасці вадкасці — патлумачыў А. Сурмач.

Ён таксама дадаў, што ў гэтым годзе ў Заводскім раёне на плошчы Ванеева ўсталявалі ўнікальны ўязны знак з сістэмай паліву кветак, якія растуць на ім. Яшчэ адзін такі плануюць паставіць у 2022 г. на скрыжаванні МКАД і вул. Ілімскай.

На асобных аб’ектах таксама намечаны прылады кропельнага паліву і пасадка дзявочага вінаграду і высцілання тэрыторыі вакол геатэкстылем, які прадухіляе перагрэў і высыханне глебы.

Гаворачы аб іншых нестандартных спосабах азелянення, якія ўкараняюць у раёне, дырэктар «Зелянбуда» спыніўся на пасадках кветнікаў з мнагалетнікаў з іх мульчавання мешкавінай.

— Папярэдне ў месцы пасадкі ўкладваецца двайны пласт мешкавіны, а расліны высаджваюцца ў разрэзы ў гэтым палатне. Мешкавіна выступае мульчыруючым матэрыялам, прадухіляе рост пустазелля, захоўвае вільгаць, абараняе ад траплення солі ў глебу. Затым, калі мнагалетнік разрастаюцца, мешкавіна раскладаецца — патлумачыў А. Сурмач.

Ён таксама падкрэсліў, што азеляніцелі раёна працягваюць працаваць над стварэннем свайго ўнікальнага стылю з азеляненнем фасадаў і дахаў і іншымі разыначкамі. Што тычыцца агульных тэндэнцый, акцэнт зробяць на больш пышным азеляненні і кветкавым афармленні галоўных транспартных артэрый раёна. У наступным годзе ў раёне ўзбуйняць шэраг існуючых кветкавых кампазіцый, з’явяцца і новыя кветнікі. Напрыклад, на вул. Акадэміка Красіна ў мікрараёне Сосны плануюць аформіць клумбу з малой архітэктурнай формай у выглядзе атама ў цэнтры.

Для вертыкальнага азелянення намечана выкарыстоўваць 1 359 канструкцый і 1 832 кашпо, у якіх будуць расці 16 тыс. ампельных кветак.

Як і ў іншых раёнах, у Заводскім узялі курс на больш шырокае прымяненне шматгадовых кветак і стварэння кампазіцый з іх. У 2022 г. намечана высадзіць 6 282 мнагалетнікаў. Гэта дазволіць размясціць кветкавыя кампазіцыі на большай плошчы, скараціўшы пры гэтым прымяненне аднагадовых раслін з 116 тыс. у гэтым годзе да 87 тыс. у наступным.

Для дадатковага азелянення МКАД восенню ўздоўж участка трасы, які праходзіць па тэрыторыі Заводскага раёна, намечана пасадзіць амаль 38 тыс. кустоў, у тым ліку 6,7 тыс. — на скрыжаванні кальцавой з пр. Партызанскім.

Звязда, 3 верасня 2021
 
Дата публикации:03.09.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:165
 
Ключевые слова:
Озеленение Городское хозяйство Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме