https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


СК узбудзіў крымінальную справу па факце знаходжання на беларуска-польскай граніцы збітага іракца


Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце знаходжання на беларуска-польскай граніцы збітага іншаземца. Аб гэтым паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.
"Вечарам 21 верасня ў праваахоўныя органы паступіла паведамленне аб дастаўленні ў рэанімацыйнае аддзяленне ўстановы аховы здароўя 19-гадовага грамадзяніна Ірака. Цяжкасць стану, паводле першапачатковых даных, звязана са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі. Следствам устаноўлена, што малады чалавек быў знойдзены супрацоўнікамі пагранічнай заставы ў межах паласы беларуска-польскай граніцы ў цяжкім стане з прыкметамі пераахаладжэння і абязводжвання", - расказалі ў СК.

Апрытомнеўшы, мужчына змог расказаць, што з тэрыторыі Польшчы яго выдварылі з прымяненнем фізічнай сілы ўзброеныя людзі ў форме.

Следчымі праведзены агляд месца здарэння, апытаны пацярпелы, дапытаны супрацоўнікі заставы, якія знайшлі мужчыну. Назначана судова-медыцынская экспертыза для ўстанаўлення ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў, якую праводзяць спецыялісты ДКСЭ. Плануецца правядзенне допыту пацярпелага з удзелам перакладчыка.

Па гэтым факце Свіслацкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч. 3 арт. 159 (наўмыснае пакіданне ў небяспецы) КК. Праводзіцца расследаванне.



23 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.09.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:102
 
Ключевые слова:
Нелегальная миграция Польша Граница Беженцы Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме