https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Упершыню "Белмытнясэрвіс" прыняў на адказнае захоўванне 500 тыс. доз вакцыны супраць COVID-19


Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
"Мы сёння маем статус, неабходны для захоўвання ўсіх тыпаў тавараў у нашым лагістычным цэнтры, - расказаў дырэктар Мінскага філіяла РУП "Белмытнясэрвіс" Аляксандр Скачкоўскі. - Нашы склады даюць магчымасць у належных умовах захоўваць усе лекавыя прэпараты і сродкі. У прыватнасці, у нас захоўваецца кітайская вакцына ад каранавіруса".

Пастаўленая з Кітая ў Беларусь вакцына знаходзіцца на асаблівым кантролі. Спецыялісты "Белмытнясэрвісу" працуюць у рэжыме 24/7 і сочаць за сітуацыяй па захоўванні любога тыпу тавараў.

Паводле слоў Аляксандра Скачкоўскага, гэты груз размешчаны на складах у асобным халадзільніку з тэмпературай 4 градусы. Там захоўваюцца 29 палет. У склад грузу ўвайшлі 500 тыс. доз, якія кітайскі бок прадаставіў Беларусі ў якасці сяброўскай гуманітарнай дапамогі.

Вытворчасць вакцын будзе хутка нарастаць, і транспартоўка прэпарату становіцца актуальнай задачай па ўсім свеце. Прадпрыемства як вядучы лагістычны аператар Беларусі, адным з першых у краіне атрымала пацвярджэнне адпаведнасці сваіх складскіх комплексаў высокім міжнародным стандартам. На падставе звестак, атрыманых пры інспектаванні Мінскага філіяла РУП "Белмытнясэрвіс", Міністэрства аховы здароўя выдала заключэнне аб адпаведнасці філіяла правілам належнай дыстрыб`ютарскай практыкі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

7 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.09.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:117
 
Ключевые слова:
Ответственное хранение Логистика Вакцина Коронавирус Гуманитарная помощь Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме