https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускую вакцыну плануюць падвесці да будучага штама каранавіруса


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 чэрвеня ў час сустрэчы з калектывам 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы.
Прэзідэнт адзначыў, што ў краіне не спяшаюцца з вытворчасцю ўласнай вакцыны, як у іншых краінах, бо пакуль няма такой неабходнасці: у Беларусі наладзілі выпуск расійскага прэпарату, падстаўляюць плячо і кітайскія партнёры.

"Мы не будзем спяшацца. Мы ў будучым годзе створым сваю вакцыну, ужо апрабаваную. Гэта зараза ж муціруе, і невядома, які штам віруса будзе ў наступным годзе. Мы хочам сваю вакцыну падвесці якраз да той хваробы, таго штама віруса, які будзе, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Сёння спецыялісты Расіі заяўляюць, што ў іх успышка гэтага віруса, 90 працэнтаў з нечым - індыйскі штам. Што будзе ў наступным годзе, мы не ведаем. Але ведаем дакладна, што гэты вірус будзе з намі жыць".

19 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.06.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:120
 
Ключевые слова:
Вакцина Коронавирус Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме