https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спробы Захаду навязаць Беларусі свае правілы гульні з кожным разам усё больш абуджаюць у нашых людзях пачуццё народнага яднання і згуртаванасці перад тварам знешняй пагрозы


Такім меркаваннем падзяліўся член Савета Рэспублікі, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў.
"Тое, што сёння робіць калектыўны Захад у адносінах да нашай краіны, інакш як умяшаннем ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы не назавеш. Пад выглядам транзіту "дэмакратычных каштоўнасцей" заходнія палітыкі ўводзяць сектаральныя санкцыі ў адносінах да нашых прадпрыемстваў, чытай, у адносінах да простых грамадзян. Асабліва цынічным гэта выглядае на фоне сумнай для ўсяго беларускага народа даты - 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны", - сказаў сенатар.

Для яго сэнс такіх дзеянняў зразумелы і празрысты: Захад хоча падсячы карані нашай гістарычнай памяці. "Аднак беларусы не дазволяць каму б там ні было выпрабоўваць на трываласць наш патрыятызм і права на самавызначэнне. Спробы Захаду навязаць Беларусі свае правілы гульні з кожным разам усё больш абуджаюць у нашых людзях пачуццё народнага яднання і згуртаванасці перад тварам знешняй пагрозы. У Беларусі ёсць практыка не толькі работы, але і дынамічнага развіцця ва ўмовах знешніх санкцый, - адзначыў Дзмітрый Дзямідаў. - Як грамадзяне, так і дзяржава, прадпрыемствы шукаюць новыя шляхі развіцця для сябе і за кошт гэтага апярэджваюць канкурэнтаў. Перад намі адкрыты велізарныя рынкі Расіі, Кітая і многіх іншых краін, якія дынамічна развіваюцца, і на якіх мы і так паспяхова і эфектыўна працуем. Шмат пытанняў, над якімі трэба паскорана працаваць, знаходзяцца ў галіне імпартазамяшчэння і лакалізацыі вытворчасці. Санкцыі, якія ўводзяцца, наўрад ці нанясуць сур`ёзны ўрон эканоміцы нашай краіны, але паслужаць каталізатарам для іх вырашэння".

Сенатар лічыць, што ў гэтай сітуацыі надыходзіць час для актыўнай і ініцыятыўнай работы, час новых магчымасцей. "Думаю, большасць народа з`яднаецца і будзе падтрымліваць суверэнітэт, незалежнасць і самастойнасць у знешняй і ўнутранай палітыцы насуперак гэтаму націску", - рэзюмаваў старшыня гарвыканкама.

25 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.06.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:94
 
Ключевые слова:
Санкции Евросоюз Суверентет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме