https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Віцебску мужчына заступіўся за дзяўчыну і атрымаў удар нажом у спіну


Ноччу ў міліцыю з абласной бальніцы паступіла паведамленне, што да іх брыгадай хуткай з нажавым раненнем дастаўлены 33-гадовы мужчына.
Праваахоўнікам пацярпелы распавёў, што ўвечары ён вяртаўся дадому. Каля інтэрната ўбачыў, як сварацца малады чалавек і дзяўчына. Падчас канфлікту хлопец ударыў сяброўку і гэта абурыла мужчыну. Ён падышоў да парачкі і стаў заступацца за дзяўчыну. Малады чалавек спалохаўся і ўцёк, а грамадзянін прапанаваў праводзіць дзяўчыну. Яна пагадзілася. Падчас прагулкі да іх падбег той самы малады чалавек і ўдарыў пацярпелага нажом у спіну.

Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, характэрна, што пасля гэтага дзяўчына таксама паспяшалася збегчы, а хуткую мужчыне выклікаў выпадковы мінак. Аператыўнікі крымінальнага вышуку з дапамогай нарада супрацоўнікаў АМАПа ўстанавілі ўсіх удзельнікаў здарэння.

Нападаўшым аказаўся 20-гадовы жыхар абласнога цэнтра. Ён паведаміў, што падчас канфлікту зразумеў, што не здолее перамагчы апанента, а таму збегаў дадому за нажом. Пасля здзяйснення злачынства ён думаў пра тое, як схавацца ад прадстаўнікоў закона, але не паспеў гэта зрабіць. Малады чалавек затрыманы, распачата крымінальная справа.

Сяргей Расолька
Звязда, 16 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:16.06.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:93
 
Ключевые слова:
Віцебск Криминал Происшествия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме