https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У жыхара Баранавічаў канфіскаваны арсенал


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Баранавіцкага РАУС наведаліся ў здымную кватэру і прыватны дом раней неаднаразова судзімага 55-гадовага жыхара вёскі Гута Баранавіцкага раёна. Як аказалася, небеспадстаўна: у мужчыны быў знойдзены і канфіскаваны арсенал зброі і боепрыпасаў.
Як інфармуе УУС Брэсцкага аблвыканкама, будучы дасведчаным аб крымінальнай адказнасці за незаконныя дзеянні ў адносінах да зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, мужчына ў здымнай кватэры ў Баранавічах усё роўна захоўваў 49 вінтовачных спартыўна-паляўнічых патронаў, а таксама паляўнічы нож і прадмет, які нагадвае абрэз. Увесь арсенал быў схаваны ў канапе.

Затым аператыўнікі праверылі дом у вёсцы Гута, які належыць мужчыну, дзе быў знойдзены нямецкі газавы пісталет і шэсць патронаў. У ходзе гутаркі з праваахоўнікамі гаспадар распавёў, што зброю і боепрыпасы ён знайшоў выпадкова каля 10 гадоў таму.

Усе вышэйпералічаныя прадметы канфіскаваныя, прызначаныя адпаведныя экспертызы. У дачыненні да фігуранта заведзена крымінальная справа.

Сяргей Расолька
Звязда, 1 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:01.06.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:118
 
Ключевые слова:
Баранавічы Оружие Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме