https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Абарона краіны - абавязак не толькі арміі, але і кожнага грамадзяніна


Аб гэтым заявіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
16 чэрвеня ў Шклове пад кіраўніцтвам кіраўніка дзяржавы адбылася сустрэча па пытаннях тэрытарыяльнай абароны. Леанід Заяц, у прыватнасці, далажыў Прэзідэнту аб гатоўнасці Магілёўскай вобласці да тэрытарыяльнай абароны.

"Абарона нашай Айчыны - абавязак не толькі Узброеных Сіл, але і кожнага грамадзяніна, - падкрэсліў губернатар. - Вядома, порах трэба трымаць сухім, але звычайныя жыхары нашай краіны павінны быць гатовы і ўмець абараніць сваю зямлю, родных і блізкіх".

У канцы мінулага года ў рэгіёне стварылі тры штабы тэрытарыяльнай абароны - на базе Магілёўскага, Бабруйскага і Крычаўскага раёнаў. Амаль 500 грамадзян былі мабілізаваны ў тры стралковыя батальёны.

"Людзі з разуменнем паставіліся да мабілізацыі, вельмі адказна да гэтага падышлі, паказалі дастаткова зладжаную работу нашых войскаў, - заявіў старшыня аблвыканкама. - Кожны грамадзянін нашай рэспублікі, тым больш ваеннаабавязаны, павінен ведаць, дзе ён будзе ў ваенны час і якую задачу будзе выконваць. Ад гэтага залежыць бяспека нашай дзяржавы".

16 чэрвеня 2021, Шклоў
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.06.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:140
 
Ключевые слова:
Магілёўшчына Территориальная оборона Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме