https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка ўручыў 2-й дзіцячай бальніцы Мінска сертыфікат на апарат УГД


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падарыў сёння 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы сертыфікат на набыццё ультрагукавога дыягнастычнага апарата высокага класа.
"Можа, табе і не патрэбна?" - пажартаваў кіраўнік дзяржавы, уручаючы сертыфікат галоўнаму ўрачу бальніцы Ларысе Сячко.

"Мне патрэбна некалькі такіх сертыфікатаў", - парыравала яна.

"Потым мы з міністрам падумаем, калі вырашым, ці будзем тут што-небудзь прыбудоўваць, як ты патрабавала. Зразумела, там спатрэбіцца і абсталяванне", - адзначыў Прэзідэнт.

Ларыса Сячко ў сваю чаргу ўручыла Прэзідэнту кнігу, дзе падрабязна расказваецца аб этапах станаўлення бальніцы і яе сучасным статусе, лепшых спецыялістах. Сярод архіўных дакументаў, апублікаваных у кнізе, ёсць і распараджэнне кіраўніка дзяржавы аб развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы бальніцы. Дакумент датаваны 19 чэрвеня 1996 года. "Гэта вельмі сімвалічна", - адзначыла галоўны ўрач.

У кнізе таксама ёсць кранальны здымак маленькіх пацыентаў з кіраўніком дзяржавы: Аляксандр Лукашэнка наведваў 2-ю дзіцячую бальніцу 6 студзеня 1995 года напярэдадні Раства. "Мы хацелі б падарыць гэту цудоўную фатаграфію ў гэтым выкананні, каб вы памяталі, што наведвалі нашу клініку, адыгралі ролю ў лёсе бальніцы, што наш калектыў вельмі любіць і цэніць тое, што вы зрабілі не толькі для краіны, а для нашай бальніцы", - заявіла Ларыса Сячко.

Сёння ў бальніцы ўрачы жартам папракнулі Прэзідэнта, што ён даўно ўжо не наведваў іх установу. "Падтэкст папроку я зразумеў: трэба часцей бываць, вы тут побач. Калі запросіце што-небудзь новенькае паказаць, я з задавальненнем, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Самае вялікае шчасце, калі мне тут правільна далажылі, што ў нас няма праблем з дзеткамі: па тых профілях, якія вы лечыце, у нас няма праблем. Больш таго, выбудавана добрая, зладжаная сістэма, як кажуць урачы, лагістыкі. Дзяцей трэба ратаваць: яны наша галоўнае багацце".

Падарунак ад усіх медыкаў кіраўніку дзяржавы ўручыў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Гэта быў фотаальбом, які расказвае аб наведванні Прэзідэнтам бальніц у перыяд пандэміі. Міністр адзначыў, што для некага чырвоная зона - гэта хайп, а кіраўнік дзяржавы наведваў бальніцы, каб, маючы ўяўленне аб рэальным стане спраў, прымаць вывераныя рашэнні.

19 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.06.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:129
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме