https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Заходнія краіны-суседзі фінансуюць відавочна дэструктыўную дзейнасць, накіраваную на тое, каб раз`яднаць нас, звесці да нуля ўсё, што дасягнута за доўгія гады стараннай працы і супрацоўніцтва


Такое меркаванне выказаў член Савета Рэспублікі, галоўны ўрач Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы Аляксандр Карпіцкі.
Аляксандр Карпіцкі адзначыў, што ў нашых медыкаў наладжаны цесныя сувязі з такімі ж прафесіяналамі ў сферы аховы здароўя Польшчы і Літвы.

"З калегамі з гэтых краін нас звязваюць не толькі дзелавыя кантакты ў рамках міжнародных праектаў трансгранічнага супрацоўніцтва (дарэчы сказаць, паспяховых), але і моцная дружба, выпрацаваная гадамі. Шчыра прызнацца, не ўяўляю, што павінна здарыцца, каб гэтыя сувязі і гэта дружба сцерліся з памяці. Мы патрацілі нямала грашовых сродкаў бакоў для дасягнення значных вынікаў у рэалізацыі агульных ідэй і планаў для паляпшэння якасці медыцыны ў нашых краінах, пастаянна на сувязі на агульных канферэнцыях, сімпозіумах, ды і ў асабістых камунікацыях. Сёння на стадыі падрыхтоўкі новыя праекты, - расказаў сенатар. - І раптам разумееш, што тыя ж краіны ідуць на фінансаванне відавочна дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай на тое, каб раз`яднаць нас, звесці да нуля ўсё, што дасягнута за доўгія гады плённай працы і супрацоўніцтва".

Паводле слоў Аляксандра Карпіцкага, ён размаўляў на гэту тэму са сваімі калегамі. "Мы сышліся на думцы: неабходна звярнуць увагу палітычных дзеячаў і заканадаўчых органаў на тое, куды ідуць сродкі дзяржаў-суседзяў. Можа, настаў час запытаць у нашых народаў, куды накіраваць фінансавыя патокі - на фінансаванне беларускай апазіцыі або далейшае развіццё сацыяльных праектаў трансгранічнага супрацоўніцтва", - падкрэсліў сенатар.

18 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.06.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:96
 
Ключевые слова:
Медицина Здравоохранение Финансы Цветные революции Оппозиция Польша Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме