За мінулыя суткі каронавірусам у краіне заразіліся 398 чалавек, прыводзіць статыстыку Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
"За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны - 398 пацыентаў з COVID-19, выпісаны - 215 пацыентаў", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Ад пачатку пандэміі ў краіне ўжо выяўлены 411 511 выпадкаў са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 404 240 пацыентаў.
За ўвесь перыяд памерлі ад ускладненняў інфекцыі 3 063 чалавекі, за апошнія 24 гадзіны памерлі дзесяць пацыентаў.
Вакцынацыя ў Беларусі
Па апошняй інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, першую дозу вакцын у рэспубліцы атрымалі каля 750 тысяч чалавек, прычым пераважная большасць прайшла поўны курс вакцынацыі.
У Беларусі для вакцынацыі ад каронавіруса даступны кітайскі "Сінафарм" і расійскі "Спутник V". Апошні пачалі вырабляць і "Белмедпрэпараты". Разглядаецца варыянт дадаць да імунізацыі "Спутник лайт", гэты прэпарат ужо запыталі ў РФ, вакцына будзе патрэбна для моладзі да навучальнага года.
Пры гэтым пакуль у краіне не будуць уводзіць абавязковую вакцынацыю насельніцтва ад каронавіруса.
"Калі паўстане такая сітуацыя, абавязкова будзе ўведзены такі прынцып. Дзякуй богу, неабходнасці такой няма", - сказаў на сустрэчы з медпрацаўнікамі 2-ой дзіцячай бальніцы Мінска прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
У той жа час ён адзначыў, што вакцынацыя ад каронавіруса лішняй не будзе. У першую чаргу гэта тычыцца той катэгорыі грамадзян, якая мае пастаянныя кантакты з вялікай колькасцю людзей.
Мінск, 22 чэрвеня 2021
Sputnik
Sputnik