Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 412 353 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 405 045 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3072 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 19 176 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 686 521 тэст.
Больш за 790,1 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 501,7 тыс. - прайшлі поўны курс вакцынацыі.
23 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА
23 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА