"Нягледзячы на беспрэцэдэнтны націск на Беларусь краіна жыве і працуе ў нармальным рытме. Паводле нашых ацэнак, абстаноўка ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый, ва ўстановах адукацыі ў цэлым здаровая і кантралюемая. На фоне спроб звонку расхістаць эканоміку народная гаспадарка паказвае нядрэнную дынаміку, - сказаў Іван Тэртэль. - У сваіх закрытых дакладах замежныя спецслужбы і падрыўныя цэнтры, якія знаходзяцца пад іх куратарствам, канстатуюць, што, цытую, "улада ўстаяла і перспектыў для яе звяржэння не праглядаецца. У радах збеглых мяцежнікаў фіксуюцца смутак і апатыя. Усё больш выразна праяўляюцца скрываемыя да пары асабістыя крыўды і склокі, абумоўленыя барацьбой за заходнія гранты". Але гэта не значыць, што за мяжой адмовіліся ад планаў па звяржэнні ўлады ў Беларусі".
Паводле яго слоў, відавочна, што наш праціўнік мае вялікія рэсурсы, адпрацаваныя тэхналогіямі і ўменнем гуляць доўга. "Інфармацыя, якая здабываецца разведкай, контрразведкай, іншымі падраздзяленнямі КДБ, сведчыць, што работа па падрыве асноў нашай дзяржавы ў перспектыве будзе канцэнтравацца на наступных напрамках. У доўгатэрміновым перыядзе, і пад гэта ўжо выдзелены сотні мільёнаў долараў, стаўка робіцца на адпрацоўку цэлых сацыяльных груп. У першую чаргу моладзі, пачынаючы са школьнай парты, работнікаў медыцынскай сферы і IT-сектара, прадпрымальнікаў у плане прывіцця ім антыдзяржаўных каштоўнасцей. На бліжэйшую перспектыву ставяцца задачы па ўнясенні расколаў у вертыкаль улады і асабліва сілавы блок, пошуку здраднікаў у радах дзяржаўных служачых, стварэнні ўмоў для аднамомантавага абвалу эканомікі і вывядзенні на гэтым фоне людзей на вуліцы, пастаянным правакаванні напружанасці, падтрыманні пратэснага патэнцыялу сярод сваіх прыхільнікаў", - адзначыў старшыня КДБ.
Разумеючы, што метады так званага мірнага пратэсту не даюць вынікаў, нашы апаненты паслядоўна ідуць па шляху эскалацыі. Асобныя перайшлі да метадаў тэрору і падрыхтоўкі ўзброеных пераваротаў пры непасрэдным удзеле зацікаўленых знешніх сіл.
"На жаль, не ўсе радыкалы і іх куратары ўспрымаюць нашы папярэджанні адэкватна. У спонсараў фактычна тэрарызму захоўваецца ілюзія беспакаранасці і ўсёдазволенасці. Прысутнічае ўпэўненасць, што іх дзейнасць застаецца незаўважанай. Папярэджваю, гэта самападман, - падкрэсліў Іван Тэртэль. - Адзначаем пастаянныя спробы знайсці або штучна стварыць праславуты трыгер, які дасць магчымасць узарваць сітуацыю. У якасці такой спробы, паводле нашых ацэнак, неабходна разглядаць інцыдэнт з грамадзянскім авіялайнерам 23 мая. Тут відаць адкрытую незацікаўленасць з боку калектыўнага Захаду аб`ектыўна разабрацца ў абставінах здарэння, ігнараванне відавочных фактаў, утойванне і вольная інтэрпрэтацыя важнай інфармацыі. Адзначаю, што крывадушнасць па названай падзеі пераўзыходзіць усе магчымыя межы, не застанецца без рэакцыі з беларускага боку".

Старшыня КДБ асобна спыніўся на затрыманні Рамана Пратасевіча. "Так, ён затрыманы. Праводзяцца следчыя дзеянні. Бясспрэчна, што гэта асоба ў поўнай меры адпавядае азначэнню тэрарыста, баевіка-наёмніка, удзельніка крывавых падзей (у складзе сумна вядомага батальёна "Азоў"), звязаных з бясчынствамі і гібеллю мірнага насельніцтва на паўднёвым усходзе Украіны. І гэта не толькі нашы даныя і даныя следства, але і факты, выкладзеныя ў СМІ з асабістымі прызнаннямі Пратасевіча, якія шырока даступны.
Атрыманы досвед гэты, падкрэсліваю, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, актыўна прымяняў у адносінах да нашай краіны.
З`яўляўся арганізатарам і каардынатарам масавых беспарадкаў, якія паставілі пад пагрозу жыццё і здароўе простых грамадзян і праваахоўнікаў. Ён жа кіраўнік аднаго з інтэрнэт-каналаў, абгрунтавана прызнаных нашым заканадаўствам экстрэмісцкім", - канстатаваў ён.

Іван Тэртэль растлумачыў, што ўжо сёння зразумелы прычыны істэрыкі яго замежных гаспадароў у Літве, Польшчы, некаторых іншых заходніх дзяржавах і ва Украіне, якія гарантавалі яму імунітэт ад адказнасці за ўчыняемыя злачынствы.
"Відавочныя і іх апасенні адносна актыўнага супрацоўніцтва Пратасевіча са следствам. Цяпер ён дае паказанні аб спонсарах падрыўной дзейнасці супраць Беларусі, механізмах яе ўчынення, спецслужбах, палітыках і арганізацыях, якія стаяць за імі. Абяцаю, у бліжэйшы час мы аб гэтым падрабязна раскажам", - заявіў ён.
Старшыня КДБ дадаў: "Нам дакладна вядома, што, апынуўшыся ў сітуацыі, калі дзякуючы моцнай волі кіраўніка краіны знешнімі сіламі не дасягнуты геапалітычныя мэты, не адпрацаваны вялікія ўкладзеныя рэсурсы, зацікаўленыя колы заходніх дзяржаў і іх спецслужбы разлічваюць на тое, што праз два тыдні, месяц, паўгода, можа, праз год мы ўсё ж такі расслабімся, страцім пільнасць, і яны атрымаюць яшчэ адзін шанц нанесці ўдар і перавярнуць краіну. Апраўдаць іх чаканні мы не маем права. У гэтых умовах тыя, хто развязвае гэту вакханалію, павінны разумець, што мы будзем, нягледзячы ні на што, жорстка і паслядоўна, бескампрамісна адстойваць нашы нацыянальныя інтарэсы".
26 мая 2021, Мінск
БЕЛТА