https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі пачнуць выдаваць сертыфікат аб вакцынацыі супраць COVID-19


Аб гэтым паведамілі ў тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.
Міністэрства аховы здароўя прыняло рашэнне аб выдачы грамадзянам, якія прышчапіліся супраць COVID-19, сертыфіката аб вакцынацыі.

У сувязі з тым, што правілы міжнароднага рэгулявання і патрабаванні да вакцынацыі яшчэ фарміруюцца, такі дакумент, магчыма, будзе неабходны грамадзянам Беларусі для паездак за мяжу. Яго будуць выдаваць па жаданні грамадзяніна, які плануе выехаць за межы краіны.

«Сертыфікат выдаецца ў пункце правядзення вакцынацыі на платнай аснове па жаданні грамадзяніна, які плануе выезд за межы краіны на працягу года. У дакумент будзе ўнесена інфармацыя аб правядзенні прафілактычных прышчэпак супраць COVID-19, што пацвярджае правядзенне вакцынацыі-1 і вакцынацыі-2», — адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

У дакуменце пазначаць наступную інфармацыю: назву арганізацыі аховы здароўя, дату нараджэння чалавека, які атрымаў прафілактычныя прышчэпкі супраць COVID-19. Сертыфікат, як і найменне вакцыны, запаўняецца на рускай і англійскай мовах.

Звязда, 26 красавіка 2021
 
Дата публикации:26.04.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:229
 
Ключевые слова:
Коронавирус Вакцинация Ковидный паспорт Сертификат Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме