https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прышчэпленыя ад COVID-19 беларусы змогуць стаць донарамі антыкавіднай плазмы


Аб гэтым паведаміў дырэктар РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій, галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя па трансфузіялогіі Фёдар Карпенка.
"Цяпер новы напрамак - можна нарыхтоўваць плазму поствакцынальную. У плане арганізацыі донарства - гэта самы добры варыянт, - сказаў Фёдар Карпенка. - Мы цяпер уносім змяненні ў загад Міністэрства аховы здароўя, пасля чаго прапануем патэнцыяльным донарам удзельнічаць у данацыях".

У вакцынаваных донараў антыкавіднай плазмы ёсць перавагі. як растлумачыў дырэктар цэнтра, па-першае, гэта здаровыя людзі, па-другое, існуючыя віруснейтралізуючыя антыцелы максімальна эфектыўныя і пры пераліванні плазмы, і пры вытворчасці імунаглабуліну.

У адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі здаваць плазму можна праз месяц пасля вакцынацыі. Гэтага часу дастаткова для выпрацоўкі антыцелаў класа IgG.

СААЗ рэкамендуе пераліванне плазмы выздаравеўшых донараў як адзін з метадаў лячэння COVID-19. Сістэма нарыхтоўкі антыкавіднай плазмы ў Беларусі ўже наладжана. Служба крыві нарыхтавала больш за 4 т такой плазмы. Праведзена больш за 4,5 тыс. пераліванняў. Паводле слоў Фёдара Карпенкі, вызначаны параметры якасці плазмы, а таксама аптымальнае "акно", калі яе пераліванне найбольш эфектыўнае.

У Выканкаме СНД сёння адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Забеспячэнне ўстойлівага функцыянавання нацыянальных службаў крыві дзяржаў - удзельніц СНД ва ўмовах эпідэмічнай сітуацыі".

29 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.04.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:144
 
Ключевые слова:
Коронавирус Прививка Вакцина Биотехнологии Изоиммунная плазма
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме