"Цяпер новы напрамак - можна нарыхтоўваць плазму поствакцынальную. У плане арганізацыі донарства - гэта самы добры варыянт, - сказаў Фёдар Карпенка. - Мы цяпер уносім змяненні ў загад Міністэрства аховы здароўя, пасля чаго прапануем патэнцыяльным донарам удзельнічаць у данацыях".
У вакцынаваных донараў антыкавіднай плазмы ёсць перавагі. як растлумачыў дырэктар цэнтра, па-першае, гэта здаровыя людзі, па-другое, існуючыя віруснейтралізуючыя антыцелы максімальна эфектыўныя і пры пераліванні плазмы, і пры вытворчасці імунаглабуліну.
У адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі здаваць плазму можна праз месяц пасля вакцынацыі. Гэтага часу дастаткова для выпрацоўкі антыцелаў класа IgG.
СААЗ рэкамендуе пераліванне плазмы выздаравеўшых донараў як адзін з метадаў лячэння COVID-19. Сістэма нарыхтоўкі антыкавіднай плазмы ў Беларусі ўже наладжана. Служба крыві нарыхтавала больш за 4 т такой плазмы. Праведзена больш за 4,5 тыс. пераліванняў. Паводле слоў Фёдара Карпенкі, вызначаны параметры якасці плазмы, а таксама аптымальнае "акно", калі яе пераліванне найбольш эфектыўнае.
У Выканкаме СНД сёння адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Забеспячэнне ўстойлівага функцыянавання нацыянальных службаў крыві дзяржаў - удзельніц СНД ва ўмовах эпідэмічнай сітуацыі".
29 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
29 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА