https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ў I квартале 22 сям`і беспрацоўных перасяліліся на новае месца жыхарства і працы


У студзені — сакавіку 2021 года пры дапамозе службы занятасці на новае месца жыхарства і працы перасяліліся 22 сям’і беспрацоўных, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Усяго перасяліліся 45 чалавек, з іх 27 — у працаздольным узросце. Сярэдні ўзрост тых, хто пераехаў на новае месца жыхарства і працы — 37 гадоў.

Беспрацоўным, якія пераязджаюць на новае месца, выплачваюцца грашовыя сродкі ў памеры сямікратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму, кампенсуюцца затраты на пераезд (расходы па праездзе, перавозе маёмасці, дадатковыя асабістыя расходы (сутачныя) за час у дарозе).

Калі пераезд плануецца з гарадоў у малыя, сярэднія гарадскія паселішчы, у сельскую мясцовасць, а таксама гарады-спадарожнікі, то беспрацоўным дадаткова выплачваюць суму ў памеры дзвюх БПМ.

У асноўным перасяленне ажыццяўлялася ў межах адной вобласці — 86,3 працэнта, пераважна ў сельскую мясцовасць — 95,5 працэнта. Пры гэтым дзве сям’і перасяліліся ў сельскую мясцовасць з вялікіх гарадоў.

З вакансіямі з прадастаўленнем жылля можна азнаёміцца ў Агульнарэспубліканскім банку вакансій.

Звязда, 21 красавіка 2021
 
Дата публикации:21.04.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:309
 
Ключевые слова:
Вакансии Рынок труда Соцзащита Жильё в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме